Навіны

«Я не разумею іхніх матываў». Творы гродзенскага мастака не прайшлі цэнзуру на выставе ў Мінску

Выставу «Дэмаграфія» гродзенскага мастака-манументаліста Сяргея Грыневіча адкрылі 17 сакавіка ў Мінску. Але сем твораў не былі выстаўленыя з-за цэнзуры. Пра гэта мастак расказаў на сваёй старонцы ў Facebook. Там жа ён апублікаваў творы не прадстаўленыя на выставе. Некаторыя з іх аўтар зняў яшчэ раней — «на этапе самацэнзуры».

Твор Сяргея Грыневіча які не прайшоў цэнзуру. Крыніца: Старонка мастака ў Facebook.

«Гэта адбываецца рэгулярна і я не разумею іхніх [цэнзараў - заўв. Hrodna.life] матываў, бо ніколі не прысутнічаў пры гэтым працэсе [цэнзуравання — заўв. Hrodna.life]», — сказаў Сяргей Грыневіч для Hrodna.life.

Некаторыя творы аўтар сам не прапусціў праз самацэнзуру. Прычына — зала Палаца мастацтваў, дзе адбываецца выстава. Яна належыць Саюзу Мастакоў у якога, па словах Грыневіча, «цяпер і так нялёгкія часы».

Чаму «Дэмаграфія»?

Назва выставы — «Дэмаграфія». Мастак выбраў яе, бо гэта «глабальная праблема для чалавецтва, а для нашай краіны асабліва вострая». «Там аб’яднана некалькі розных праектаў, але ва ўсіх чалавек на першым месцы», — сказаў Сяргей Грыневіч.

У Гродне правесці выставу немагчыма

У Гродне правесці выставу немагчыма, бо няма адпаведнай прасторы, тлумачыць мастак. А яшчэ ён не ўпэўнены, што ў «пэўных колах» яна будзе пажаданай.

Чытайце таксама: Сяргей Грыневіч адкрыў выставу пра ўнутраную эміграцыю з «неліквіднымі» карцінамі

Выставу можна ўбачыць у Палацы мастацтваў у Мінску на вуліцы Казлова, 3. Яна будзе працаваць да 3 красавіка 2022 года. Час працы з 11:00 да 20:00. Панядзелак — выхадны.

Сяргей Грыневіч нарадзіўся ў 1960 годзе ў пасёлку Краснасельскі ў Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым жывапісе і ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Выстаўляецца з 1982 года. Правёў больш за 60 персанальных выстаў па ўсім свеце, удзельнічаў у калектыўных праектах.

У ліпені 2021 года Сяргей Грыневіч заняў першае месца на рэспубліканскім фестывалі манументальнага-дэкаратыўнага мастацтва «MONUMENT-21» у намінацыі «Майстэрства».

Чытайце таксама: «Калі „нашы“ прыйдуць да ўлады, стану ў апазыцыю». Сяргей Грыневіч пра швейцарскую майстэрню, драныя джынсы і смерць Кудзіна

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025