Усе абмежаванні на перасячэнне мяжы паміж Беларуссю і Расіяй здымуць апоўначы 18 сакавіка. Пра гэта са спасылкай на прэм’ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна паведаміла ТАСС.
Пытанне адкрыцця межаў абмяркоўвалі прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін падчас сустрэчы у Маскве 14 сакавіка. Тады Галоўчанка сказаў, што Расія абяцае хутка зняць каранавірусныя абмежаванні на мяжы з Беларуссю.
ПЦР-тэст для перасячэння мяжы чыгункай ці аўтамабільным транспартам больш не патрабуюць. У Расіі рыхтуюць дакументы, каб адмяніць патрабаванне да тэстаў, калі чалавек выкарыстоўвае для перасячэння мяжы авіятранспарт, паведаміў міністр здравааховы Дзмітрый Піневіч.
Адмена абмежаванняў дазволіць грамадзянам Беларусі прасцей выязджаць у іншыя краіны транзітам праз Расію. Напрыклад, у Латвію, куды з Беларусі без адмысловай нагоды не выпускаюць.
Расійскія ўлады ўвялі абмежаванні на перасячэнне беларуска-расійскай мяжы ў красавіку 2020 года. Гэта было звязана з пандэміяй каранавіруса. Быў афіцыйна прыпынены рух цягнікоў і аўтамабіляў.
Патрапіць у Расію наземным транспартам (аўтобусам ці аўтамабілем) можна было толькі тым, хто накіроўваецца на лекаванне, па прычыне смерці блізкага сваяга, альбо тым, хто мае расійскі від на жыхарства.
Рух цягнікоў паміж краінамі аднавіўся 21 лютага 2021 года. Цягнік па маршруце Гродна — Масква пачаў курсаваць 11 чэрвеня, Гродна — Санкт-Пецярбург — з 12 снежня. Для паездкі ў Расію пасажыр павінен быў мець негатыўны ПЦР-тэст зроблены не пазней за 72 гадзіны да перасячэння мяжы. Таксама абавязковым было выкарыстанне расійскага мабільнага дадатку «Путешествую без COVID-19», у якім утрымліваліся дадзеныя пра вакцынацыю і ПЦР-тэсты.
Ці трэба будзе зараз здаваць ПЦР-тэст для пасадкі ў цягнік, не паведамляюць.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…