Правесці бягучы рамонт дарожнай сеткі горада плануюць у красавіку-траўні 2022 года. У планах перакласці тратуары, правесці ямачны рамонт дарог і прайсціся грэйдарам па гравійках у прыватным сектары. Інфармацыю пра гэта размясцілі на сайце дзяржзакупак.
Што будуць рамантаваць
Плануюць адрамантаваць яміны ў дарозе. Заменяць бардзюры, плітку, а таксама адрамантуюць люкі і калодзежы. Ачысцяць ліўнёўкі і заменяць металічную агароджу. Рамонт будзе адбывацца амаль па ўсім горадзе, акрамя асноўных дорог і аўтамагістраляў.
Тратуары і дарожкі заменяць па адрасах:
- вул. Белыя Росы;
- вул. Маставая;
- вул. Паўднёвая, 19А;
- вул.Агінскага, 25;
- вул. Данілава;
- вул. Леніна, 32;
- зав.Тэлеграфны, 15А;
- вул. Перамогі, 31;
- вул. Маслакова;
- вул. Суворава;
- вул. Суворава, 127;
- вул. Суворава, 127А;
- вул. Кабяка, 41;
- вул. Леніна, 17;
- пл.Леніна (Гарвыканкам);
- вул. Карбышава, 22;
- вул. Брыкеля, 11 (СШ № 28);
- вул. Даватара;
- вул. Дзяржынскага (Дом культуры «Цветліт»).
Металічную агароджу заменяць на вуліцах: Рэйманта, Янкі Купалы, Азёрскай шашы, Індурскай шашы і плошчы Баторыя.
Праверыць, на якіх вуліцах пройдзе ямачны рамонт асфальту, можна ў афіцыйным пераліку працаў.
Колькі двароў патрабуюць рамонту
Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт у 2022 годзе плануе адрамантаваць 150 двароў. Замяніць дарожнае пакрыццё і прывесці да ладу пешаходныя сувязі. У Гродне амаль 500 дваровых тэрыторый, якія патрабуюць рамонта. Усе двары хочуць адрамантаваць на працягу 3 — 3,5 гадоў.
Сума, якую вылучае гарадскі бюджэт на рамонт у красавіку-траўні 2022, палічана ў цэнах лютага 2022. Не выключана, што рамонт абыйдзецца даражэй з-за росту цэн.