Каля мястэчка Сапоцкін знайшлі храмога сабаку. У целе жывёлы праз рэнтген выявілі больш за 20 куль. Адну з іх выцягнулі падчас аперацыі. Валанцёры шукаюць, хто страляў у сабаку.
Інцыдэнт адбыўся восенню 2021 года, магчыма раней. У сабакі пашкоджанні, зробленыя з выкарыстаннем агнястрэльнай альбо пнеўматычнай зброі, дапускаюць валанторы.
«Магчыма, у гэтым сабаку вы пазнаеце сабаку сваіх суседзяў. Магчыма, вы бачылі яго бадзяжным па вуліцах пасёлка альбо ў сваёй вёсцы. Нам патрэбная любая інфармацыя і зачэпка, каб знайсці таго, хто гэта зрабіў. Пры неабходнасці гарантуем канфідэнцыяльнасць інфармацыі», — напісалі валанцёры арганізацыі «Преданное сердце» у суполцы «ВКонтакте».
Калі атрымаецца знайсці, хто нанёс сабаку пашкоджанні, то з’явіцца магчымасць прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці.
Падзяліцца інфармацыяй можна па тэлефоне: +375 298 842 276 альбо напісаць у суполку «Преданное сердце» у «ВКонтакте».