Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла графік працы паліклінік у выхадныя дні з 5 па 8 сакавіка 2022 года.

Паліклінікі, кансультатыўна-паліклінічныя аддзяленні РНПЦ і бальніц, арганізацыі пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі, аптэкі ў Гродне, як і ва ўсёй Беларусі, будуць працаваць:

  • 5 сакавіка — па графіку працы ў суботу;
  • 6 сакавіка — па графіку выхаднога дня;
  • 7 сакавіка — па графіку працы ў суботу;
  • 8 сакавіка — па графіку працы ў святочны дзень;
  • 12 сакавіка — па графіку працоўнага дня.

Бальніцы, рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры (РНПЦ) будуць працаваць:

  • 5 сакавіка — па графіку суботы;
  • 6 сакавіка — па графіку выхаднога дня;
  • 7 сакавіка — па графіку працоўнага дня;
  • 8 сакавіка — па графіку працы ў святочны дзень;
  • 12 сакавіка — па графіку суботы.

Пры фарміраванні графікаў працы медперсаналу ўлічвалі эпідэміялагічную сітуацыю і аб’ёмы медыцынскай дапамогі. Нягледзячы на выхадныя, будзе забяспечана бесперапыннасць лячэбнага працэсу пры аказанні меддапамогі. Хуткая дапамога будзе працаваць у рэжыме павышанай гатоўнасці.

Працоўны дзень за панядзелак, 7 сакавіка, для фірмаў, устаноў і прадпрыемстваў перанеслі на суботу, 12 сакавіка.

Чытайце таксама: