Навіны

Да травеньскіх святаў Гродна ўпрыгожаць «вожыкамі», сцягамі і агароджамі

На вул. Сацыялістычная да травеньскіх святаў вывесяць 168 дзяржаўных сцягоў, на плошчы Леніна — 192. У Гродне праводзяць дзяржзакупку на святочнае афармленне месцаў правядзення гарадскіх мерапрыемстваў. Мяркуючы па тэрміне пастаўкі - з 3 сакавіка па 30 красавіка — упрыгожаць горад да першамайскіх святаў.

Усяго пералік работ займае 3,5 ліста. У Пышках выставяць агароджу. На Савецкай плошчы з’явяцца дзве «аркі» з дзяржаўнымі сцягамі, на плошчы Леніна — адна. Дзве канструкцыі «вожык» і адну «арку» выставяць каля Гродзенскай абласной філармоніі. Тры «вожыкі» з 25 сцягамі размесцяць у скверы Афганцаў. Па два «вожыкі» выставяць у парку Жылібера і каля Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Флагі і металаканструкцыі з’явяцца і ў іншых частках цэнтра.

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіла закупку з адной крыніцы да 2 сакавіка. Каштаваць ўпрыгажэнні будуць 30 000. Гэта ў некалькі разоў танней, чым на Новы год. Сродкі на ўпрыгажэнні возьмуць з гарадскога бюджэту.

Папярэдняя закупка не адбылася.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025