26 лютага перад рэферэндумам хтосьці размясціў у Telegram-канале публікацыю з заклікам выходзіць са зброяй на плошчу і захопліваць уладу сілай. Пракуратура Ваўкавыскага раёна распачала крымінальную справу.

Крымінальную справу завялі па ч. 3 арт. 361 КК «Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». Каментар размясцілі ў Telegram-канале, інфармацыйную прадукцыю якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Справу расследуе Ваўкавыскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Чалавеку, які размясціў каментар, пагражае ад 4 да 12 гадоў пазбаўлення волі.