Старшыня ЦВК Ігар Карпенка паведаміў у 2.15 28 лютага, што за прапанаваныя змены ў Канстытуцыю прагаласавалі 65,16% выбаршчыкаў ад унесеных у спісы. Супраць — 10,07%. Агульная колькасць уключаных у спісы ўдзельнікаў рэферэндуму склала 6 815 667 чалавек, прагаласавалі 78,63%. Гэта папярэднія вынікі рэферэндуму.
У Гродзенскай вобласці яўка выбаршчыкаў на рэферэндуме на 22.00 склала 77,43%. Яўка грамадзян у краіне склала 78,61% ад агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання. ЦВК яшчэ ў 13.00 сцвярджала, што рэферэндум ужо адбыўся — прагаласавала 52,85% выбаршчыкаў.
Датэрміновае галасаванне на канстытуцыйным рэферэндуме пачалося 22 лютага. У першы дзень яўка на Гродзеншчыне была самай нізкай з усіх абласцей — 4,14%. На выбарчых участках былі парушэнні: на кабінках не было шторак, на ўчастках не было незалежных назіральнікаў, а студэнтаў і бюджэтнікаў заганялі на датэрміновае галасаванне.
Каля 14.00 27 лютага ў асноўны дзень галасавання на рэферэндуме каля мінімум пяці выбарчых участкаў сабраліся людзі. Да гэтага заклікалі некаторыя дэмакратычныя сілы. Людзей разганяў і затрымліваў АМАП. На вечар 27 лютага вядомыя дадзеныя 14 затрыманых у Гродне. Гродзенку выдалілі з участка за фотаздымку бюлетэня.
Чытайце таксама: