Другі дзень трывае расійска-украінская вайна. Наступ рускіх войскаў на поўдзень адбываецца таксама з тэрыторыі Беларусі. Belavia скарэктавала расклад палётаў. Гродзенскія гісторыкі падпісалі «Зварот беларускай інтэлегенцыі». Hrodna.life сабраў галоўную інфармацыю, пра тое што адбываецца ў Беларусі на фоне вайны.
З тэрыторыі Беларусі 24 лютага ў накірунку Украіны здзейснілі запуск чатырох балістычных ракет. Упраўленне і навядзенне авіяцыі здзяйсняецца самалётамі з тэрыторыі Мінскай вобласці, паведаміла Міністэрства абароны Украіны.
Расійскую вайсковую тэхніку заўважылі на вуліцах Бабруйска, Гомеля, Асіповічаў і ў Брэсце. Таксама на трассе М10 у Кобрынскім раёне.
На аэрадроме ў Гомелі здзейснілі пасадку расійскія самалёты ІЛ-76 з дэсантнікамі на борце. Гэта адбылося з-за пашкоджання ўзлётна-пасадачнай паласы на аэрадроме ў Гастомелі (Кіеўская вобласць), паведаміла «Українська правда».
Тэхніка, якая наступае на тэрыторыю Украіны з Беларусі, мае маркіроўку літарай «V». Тэхніка якая ўрываецца з тэрыторыі Расіі і акупаванага Крыму — мае пазнаку «Z», паведаміла «Еўрарадыё».
Па непацверджаных дадзеных ужо другі дзень у беларускіх бальніцах на памежных тэрыторыях вызваляюць месцы для расійскіх ваенных, паведаміла «Ze**alo».
На спутнікавых здымках кампаніі Capella Space бачна, што ў беларускай частцы Чарнобыльскай зоны адчужэння, каля закінутай вёскі Даўляды, нейкі час таму з’явіўся пантонны мост праз Прыпяць. Па ім, верагодна, і рухаліся расійскія войскі ў кірунку Украіны.
Belavia скарэктавала расклад рэйсаў. 25−27 лютага па змененым раскладзе будуць выконвацца палёты ў Стамбул, Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Дубай, Сочы, Ерэван, Баку, Алматы. На 27 лютага адмянілі рэйс Мінск-Краснадар-Мінск. Рэйсы ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Ташкент, Нур-Султан будуць выконвацца паводле раскладу.
Дакладны час вылету можна паглядзець на сайце Belavia ў раздзеле «Статус браніравання».
У сувязі з наступам Расіі на тэрыторыю Украіны расійскія банкі трапілі пад замежныя санкцыі. Абмежаванні закранулі і беларускія банкі, праблемы з’явіліся ў «дачок» расійскіх банкаў у Беларусі. Найбольш праблем зазнаў ВТБ-банк, МТБ перапыніў валютныя аперацыі, а Альфа-банк паведамляе, што кліенты нічога не заўважаць.
Таксама 25 лютага Нацыянальны банк Украіны забараніў валютныя аперацыі ў расійскіх і беларускіх рублях.
У Маладзечна 24 лютага затрымалі Вольгу Барунову. Жанчына выйшла на вуліцу з бел-чырвона-белым сцягам. Яе засмуціла навіна пра тое, што ва Украіне пачалася вайна. «Гэта і падштурхнула яе выйсці адной на акцыю», — сказаў яе сын.
У Гомелі побач з месцам разгрузкі эшалонаў затрымалі мужчыну. Ён паспеў напісаць на плоце прозвішча «Пуцін», паведаміў гомельскі тэлеграм-канал «Фла*шток».
Гандлёвыя сеткі Эстоніі адмовіліся прадаваць тавары з Расіі і Беларусі. 25 лютага пра такое рашэнне паведамілі крамы «Selver», «Coop», «Rimi», «Prisma» і «Maxima». Таксама ў Эстоніі забаранілі вяшчанне тэлеканала «Беларусь 24», паведаміла выданне Postimees.
Вяшчанне тэлеканала «Беларусь 24», таксама забараніла Літва, паведаміла «Белта».
Беларускія навукоўцы, дзеячы культуры і навукі падпісалі «Зварот беларускай інтэлігенцыі» супраць вайны. Яго падпісалі гродзенскія гісторыкі: Алесь Смалянчук, Юрый Гардзееў, Лілія Коўкель, Алесь Краўцэвіч, Генадзь Семянчук.
Гродзенскія музыкі, таксама выказаліся на тэму вайны з Украінай у сваіх сацсетках.
У першы дзень вайны загінулі 450 салдат і афіцэраў Расіі, больш за два дзясяткі патрапілі ў палон. Украінскія войскі збілі 7 самалётаў і 7 верталётаў. А таксама больш за 30 танкаў і больш за 130 бранемашын, паведаміла агенцтва «УНІАН» са спасылка на Офіс Прэзідэнта Украіны.
З украінскага боку 24 лютага загінулі 138 вайскоўцаў, з іх 10 афіцэраў. Яшчэ 316 атрымалі раненні, паведаміла «Meduza» са спасылка на Офіс Прэзідэнта Украіны.
Чытайце таксама:
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…