У цэнтры Гродна на аўкцыён выставілі чатыры памяшканні. Два з іх на вуліцы Савецкай, адно на Ажэшкі і адно на Тэльмана. Інфармацыю пра гэта апублікаваў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

На аўкцыёне будуць прадаваць права арэнды памяшканняў. Тэрмін заключэння дамовы — тры гады. Арандатары павінны размясціць там офісы альбо аб’екты па аказанні паслуг.

Якія памяшканні можна ўзяць у арэнду

У памяшканні былой начной аптэкі на вуліцы Ажэшка, 42 таксама плануюць размясціць офісы. Але ёсць дадатковыя ўмовы — мадэрнізацыя памяшкання. У ім трэба стварыць праход у пакой, дзе хочуць размясціць санітарны вузел. Плошча памяшкання — 68,9 кв.м. Стартавая цана права арэнды — 291,10 руб.

Пры гэтым начная аптэка працягвае дзейнасць у суседнім памяшканні.

Былая начная аптэка, памяшканне ля "Ратушнага", офіс ля "Фестывальнага": што яшчэ здаюць у арэнду ў цэнтры Гродна
Былая начаная аптэка на вуліцы Ажэшка. Крыніца: gcn.by

На вуліцы Савецкай, 1 здаюць у арэнду два нежылыя памяшканні. Яны размешчаны на другім паверсе дома над крамай «Ратушны». Іх плошча — 96 кв.м. Памяшканні патрабуюць рамонту. Уваход у іх знаходзіцца ў двары. Стартавая цана права арэнды — 406,49 руб.

Былая начная аптэка, памяшканне ля "Ратушнага", офіс ля "Фестывальнага": што яшчэ здаюць у арэнду ў цэнтры Гродна
Памяшканні на Савецкай, 1. Крыніца: gcn.by

На Савецкай, 31 здаюць на трэцім паверсе офіс плошчай 37,6 кв.м. Стартавая цана права арэнды — 158,86 руб.

Гэты будынак увесь здаецца пад офісы, у тым ліку там размяшчаюцца: Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі, Беларускае Таварыства Глухіх, карэспандэнцкі пункт БелТА. Да ліквідацыі там здымала офіс ГА «ВелаГродна».

Былая начная аптэка, памяшканне ля "Ратушнага", офіс ля "Фестывальнага": што яшчэ здаюць у арэнду ў цэнтры Гродна
Памяшканне на вуліцы Савецкая, 31. Крыніца: gcn.by

На вуліцы Тэльмана, 4 плануюць прадаць права арэнды меленькага офіса плошчай усяго 10,7 кв.м. Яно знаходзіцца на першым паверсе. Стартавая цана за права арэнды — 45,21 руб.

Былая начная аптэка, памяшканне ля "Ратушнага", офіс ля "Фестывальнага": што яшчэ здаюць у арэнду ў цэнтры Гродна
Памяшканне на вуліцы Тэльмана, 4. Крыніца: gcn.by

Калі адбудзецца аўкцыён

Аўкцыён адбудзеццы 15 сакавіка 2022 года, у 12:00 па адрасе: г. Гродна, пл.Леніна, д.2/1. Заяву на ўдзел у аўкцыёне можна падаць па адрасе: г. Гродна, пл.Леніна 2/1, кабінет № 117. У працоўныя дні з 8:00 па 13:00 і з 14:00 па 17:00. С 16 лютага 2022 года па 10 сакавіка 2022 года.