Памёр гродзенскі архітэктар Уладзімір Лытаў. Развітанне з ім адбудзецца 23 лютага ў царкве на могілках на Антонава. Пра гэта паведаміў Аляксандр Штэн у суполцы «Архітэктары Гродна».
«Будучы галоўным архітэктарам горада Гродна ў самыя вясёлыя першыя гады незалежнасці, ён ствараў вакол сябе жывую, творчую атмасферу. Будзем памятаць гэты перыяд, як самы свабодны і дэмакратычны ў нашай працы. Светлая яму памяць», — напісаў Аляксандр Штэн у суполцы Facebook.
Хто такі Уладзімір Лытаў
Уладзімір Лытаў нарадзіўся ў расійскім горадзе Улан-Удэ. З 1964 па 1969 вучыўся ў Навасібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце імя Куйбышава. У 1977 годзе пераехаў у Гродна і пачаў працаваць у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект». З 1987 па 1993 год працаваў галоўным архітэктарам Гродна. У 1998 годзе заняў пасаду галоўнага архітэктара ў «Гроднаграмадзянпраект».
Акрамя архітэктуры Лытаў пісаў раманы, аповеды, п’есы, а таксама публікаваўся ў літаратурных часопісах.
Развітанне з Уладзімірам Лытавым адбудзецца 23 лютага ў царкве Святой Марфы на вуліцы Антонава з 11:30 па 14:00.