Частку вуліцы Ажэшкі перакрыюць з 9:00 21 лютага да 24:00 29 красавіка 2022 года. Рух транспарту будзе забаронены ад скрыжавання вуліцы Ажэшкі з вуліцай Леніна і да прывакзальнай плошчы чыгуначнага вакзала, удаклданяе Telegram-канал Urban Hrodna.
Комплекснае добраўпарадкаванне на частцы вуліцы Ажэшкі паблізу вуліцы Леніна і прывакзальнай плошчы пачалі амаль месяц таму. Па плане, павінны адрамантаваць і часткова замяніць усе наземныя і падземныя камунікацыі. Пасля – памяняць асфальт на ходніках, высадзіць дрэвы, хмызнякі і кветкі.

Праз закрыццё вуліцы зноў змяняюцца маршруты транспарту. Вось як ён паедзе ў гэты час:
Аўтобусы
№ 3 “Фолюш-Чыгуначны вакзал” зменіцца на маршрут № 3 “Фолюш-заапарк” і паедзе: прыпынак “Фолюш” — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпынак “Заапарк”, назад такім жа шляхам;
№ 5 “Лапенкі – Райсельгастэхніка“: прыпынак “Лапенкі” — вул. Ціміразева (без зменаў), далей: вул. Будзёнага – праспект Касманаўтаў і далей па звычайным маршруце, назад гэтак жа;
№ 9 «Чыгуначны вакзал — Зарыца-4» зменіцца на маршрут № 9 «Заапарк — Зарыца-4» і паедзе: прыпынак «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. 17 верасня — вул. Дзяржынскага і далей па звычайным маршруце без зменаў. Назад: прыпынак “Зарыца-4” — вул. 17 верасня (без зменаў), далей: вул. Ціміразева – прыпынак “Заапарк”;
№ 15 «Механічны завод – вуліца Урублеўскага”: прыпынак “Механічны завод” — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі – вул. Дзяржынскага і далей па звычайным маршруце, назад гэтак жа;
№ 16 «Вішнявец – вуліца Белыя Росы”: прыпынак “Вішнявец” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага – вул. Ціміразева – вул. Каханоўскага і далей па звычайным маршруце, назад гэтак жа;
№ 20 «вуліца Дамброўскага — заводакіраванне ААТ «Гродна Азот»: прыпынак «вуліца Дамброўскага» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. 17 верасня — вул. Ціміразева — вул. Будзёнага і далей па звычайным маршруце, назад гэтак жа;
№ 46 “Чыгуначны вакзал – Зарыца-4” зменіцца на маршрут № 46 “Заапарк — Зарыца-4”: прыпынак “Заапарк” — вул. Ціміразева — вул. 17 верасня — вул. Дзяржынскага і далей па звычайным маршруце. Назад: прыпынак “Зарыца-4” — вул. 17 верасня (без зменаў), далей: вул. Ціміразева – прыпынак “Заапарк”;
№ 47 “Чыгуначны вакзал – Альшанка” змяніцца на маршрут № 47 “Заапарк – Альшанка”: прыпынак “Заапарк” — вул. Будзёнага – праспект Касманаўтаў і далей па звычайным маршруце. Назад: прыпынак “Альшанка” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — прыпынак «Заапарк»;
№ 60 «вуліца Дамброўскага — рынак «Паўднёвы»: прыпынак «вуліца Дамброўскага» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. 17 верасня – вул. Ціміразева – вул. Будзёнага і далей па звычайным маршруце, назад гэтак жа.
Маршруткі
№ 1тк “Мясакамбінат – рынак “Паўднёвы” (вуліца Багушэвіча)»: прыпынак «Мясакамбінат» — вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «рынак «Паўднёвы» (вуліца Багушэвіча)» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў.
№ 3тк “Фолюш-Чыгуначны вакзал” зменіцца на маршрут № 3тк “Фолюш — Заапарк”: прыпынак “Фолюш” — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпынак “Заапарк”, назад у тым жа кірунку.
№ 7тк “Колбасино-вуліца Макаравай”: прыпынак “Колбасино” — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Ціміразева — вул.17 верасня – вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку.
№ 8тк “Вішнявец – Гарадская клінічная бальніца № 3”: прыпынак “Вішнявец” – вуліца Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна – вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “Гарадская клінічная бальніца № 3” – вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул.Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў.
№ 22тк “Альшанка – Гарадская клінічная бальніца № 3”: прыпынак “Альшанка” — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна – вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “Гарадская клінічная бальніца № 3” – вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў.
№ 36тк «Вуліца Міндэнская — вуліца Урублеўскага»: прыпынак «вуліца Міндэнская» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна – вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “Вуліца Урублеўскага” – вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул. Леніна – вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў.
…і мост таксама перакрыты
Румлёўскі мост таксама застаецца цалкам перакрыты для транспарту арыенціровачна да 1 красавіка. Транспарт будзе хадзіць ў аб’езд. Падчас рамонту на мосце выявілі дэфекты, якія стала магчымым убачыць толькі пасля разбору часткі канструкцый.
“Пасля дадатковага абследавання: ускрыцця дарожнага палатна, больш дэталёвага абследавання, будзе вядома, якія працы неабходна зрабіць для ліквідацыі выяўленых дэфектаў пры дадатковым абследаванні”, – удакладніў генеральны дырэктар Гродзенскага гарадскога ЖКГ Дзмітрый Савашэвіч.






