У 2022 годзе згодна з дзяржаўнай інвестпраграмай на Стары замак у Гродне плануюць выдаткаваць больш за 2 млн рублёў. Пра гэта расказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў час рабочай паездкі ў Гродна.
Агулам жа ў 2022 годзе на аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі накіруюць 12 млн, цытуе Галоўчанка Telegram-канал, блізкая да адміністрацыі Гродзенскай вобласці. Грошы возьмуць не толькі з бюджэту, але і з фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва, удакладніў ён.
У 2021 годзе на аднаўленчыя работы ў Навагрудскім замку, у Крэве, Гальшанах і Гродна з бюджэту выдаткавалі каля 11 млн рублёў.
Колькі вылучалі на замак раней
У 2021 годзе на рэканструкцыю Старога замка ў Гродне вылучалі больш за 5 млн рублёў: 3 млн — з рэспубліканскага бюджэту і каля 2,5 млн рублёў — з абласнога. На восень 2020 года ў аднаўленне Старога замка ўжо было ўкладзена каля 12 мільёнаў рублёў. Працы пачаліся ў 2017 годзе.
Першая чарга рэстаўрацыі з усімі працамі ў поўным аб’ёме каштуе 28 млн рублёў. «Сюды ўваходзяць навукова-даследчыя і рэстаўрацыйныя працы, якія яшчэ не завяршыліся. У распрацоўцы рэстаўрацыя яшчэ чатырох памяшканняў», — казала раней кіраўнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.
Наперадзе яшчэ дзве чаргі рэканструкцыі. У другую чаргу ўваходзіць уласна палац Баторыя (былы будынак музея) і флігель адміністратара (прыбудова з боку Гараднічанкі).
2 млн — гэта шмат?
У бюджэце Гродзенскай вобласці на 2022 год закладзеныя выдаткі ў 1 394,5 млн рублёў. Запланаваныя даходы — 1 440,1 млн рублёў.
Напрыклад, на абслугоўванне дзяржаўнай запазычанасці Беларусі з абласнога бюджэту мяркуюць узяць 9,9 млн рублёў, на нацыянальную абарону — 577 тысяч рублёў, на судовую ўладу і праваахоўную дзейнасць -19,1 млн рублёў, на ахову навакольнага асяроддзя — 812 тысяч рублёў, на ЖКГ і жыллёвае будаўніцтва — 132,9 млн рублёў. На ахову здароўя ў вобласці пойдзе 223,4 млн рублёў, на адукацыю-130,4 млн. На культуру агулам разлічваюць накіраваць 21,4 млн рублёў, з іх 2,3 млн выдаткуюць на Гроднакінааблвідэапракат.
Чытайце таксама:
- «Посмотрите под ноги». 7 мест в Старом замке, где можно увидеть историю
- Гістарычная даведка абвяргае праект рэканструкцыі Старога замка. Якім (не)быў палац Баторыя?
- Несколько слоев тротуаров и камень с короной. Что нашли на раскопках в Старом замке
- «Стары Замак — помнік яму на стагоддзі». Сцяпан Стурэйка — на смерць Уладзіміра Бачкова