Ізаляванае памяшканне размешчана на першым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома. Яно належыць “Краснасельскбудматэрыялы” і прадаецца за даўгі прадпрыемства, піша Telegram-канал Urban Hrodna.

Агульная плошча памяшкання па адрасе Горкага, 104 – 283,2 кв. м. Яго прызначэнне – офісна-прадстаўніцкае. Плошча зямельнага ўчастка – 0,29 га.

Пачатковую цану вызначылі ў 188,4 тысячы рублёў. Сума задатку складзе 18,84 тысячы рублёў. Пакупнік павінен будзе цалкам аплаціць лот на працягу 20 рабочых дзён.

Заяўкі на ўдзел у таргах прымаюць да 16:00 14 сакавіка 2022 года. Аўкцыён пройдзе 15 сакавіка.

Арганізатар таргоў – электронная пляцоўка “БелЮраЗабеспячэнне”, продажам займаецца аддзел прымусовага выканання пры Галоўным упраўленні юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

Зараз Генеральнае консульства Літвы ў Гродне размяшчаецца ў асобным будынку на Васілька, 3. Участак ва ўласнасць горад вылучыў яшчэ ў 2008 годзе. У 2018 годзе прыступілі да будоўлі, а ў 2020-м консульства ўжо пачала працу па новым адрасе.

Чытайце таксама: