Навіны

У касцёле не ў курсе. Якія працы з гадзіннікам Фарнага плануе ЖКГ і колькі гэта каштуе

Вежавы гадзіннік Кафедральнага сабора Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне праз дзень трэба заводзіць і аглядаць. Па меры неабходнасці іх механізм трэба змазваць і карэктаваць час. Да 15 лютага для гэтай працы шукалі выканаўцу на сайце дзяржзакупак, паведамляе Telegram-канал «Urban Hrodna — городская среда Гродно». У касцёле здзіўлены гэтаму тэндэру: у іх ёсць наглядчык вежавага гадзінніку, які выконвае гэтыя функцыі.

Што ўваходзіць у абслугоўванне і колькі гэта каштуе

  • заводка гадзінніка праз дзень;
  • змазванне механізмаў гадзінніка;
  • карэкціроўка часу па неабходнасці;
  • візуальны агляд праз дзень.

Прыкладны кошт утрымання гадзінніка — 13 400 рублёў за 10 месяцаў. Займацца гадзіннікам пераможца тэндэру будзе з 1 сакавіка да 31 снежня 2022 года. Пакуль працэдура на стадыі запыту цэнавых прапаноў (від працэдуры дзяржаўнай закупкі, пераможцам якога прызнаецца ўдзельнік, які прапанаваў найменшую цану прапановы —jurk.by). Шукае фірму Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. Заплацяць за абслугоўванне гадзінніка з гарадскога бюджэта. Такія ж дзяржзакупкі праводзілі двойчы ў 2020 годзе і двойчы — у 2021-м. Яны не адбыліся.

Вежавы гадзіннік ў Гродне — самы стары ў Еўропе

Аналага гродзенскаму гадзінніку, які датуецца пачаткам 16 стагоддзя, у Еўропе няма. Нават у Празе, у знакамітых курантаў з рухомымі фігуркамі, не захаваўся арыгінальны механізм, яго цалкам замянілі сучасным. У Гродне механізм цудам ацалеў, пісаў Hrodna.life раней.

Хто займаецца гадзіннікам?

У траўні 2017 года гадзіннік застаўся без наглядчыка пасля смерці Іосіфа Ясюкевіча, які працаваў з імі больш за 30 гадоў. Пасля гэтага наглядчыкам вежавага гадзінніка у Гродне стаў Дамінік Пралейка. Як яму працуецца, ён расказваў Hrodna.life.

У касцёле Hrodna.life распавялі, што займаецца гадзіннікам па-ранейшаму Дамінік Пралейка. Раз у два дні ён прыходзіць аглядаць механізм і заводзіць іх. Плаціць зарплату яму гродзенскае «Гарсвятло». Да пандэміі ў касцёле хацелі запрасіць камісію з пецярбургскага Эрмітажа, каб агледзець гадзіннік і, магчыма, адрамантаваць, але гэта для сабора аказалася занадта дорага. Пра арганізаваную дзяржзакупку настаяцель сабора Ян Кучынскі быў не ў курсе.

Атрымаць каментар ва ўладзе наконт дзяржзакупкі не ўдалося: арганізатар аўкцыёну адправіў у прэс-службу ЖКГ. На працягу двух працоўных дзён там не знялі трубку.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025