Пачнуць з праблемных. Дзе ў Гродне адрамантуюць двары ў гэтым годзе

Гродзенскі гарвыканкам у 2022 годзе вырашыў адрамантаваць 150 двароў замест штогадовых 100 у межаў праграмы «100 двароў». У рамках праграмы у дварах заменяць асфальт і бардзюры, прывядуць да ладу сцежкі, пасадзяць новыя дрэвы, спілуюць старыя.

Спіс першых 50 двароў, дзе запланаваны рамонт, апублікавалі на «Гродно Плюс». Пачнуць з двароў у раёне Фарты-Горкага, крыху — у цэнтры, і на вуліцах Гагарына-Міра:

  • на вуліцы Камарова гэта будуць двары дамоў № 4, 5, 8, 10, 11, 13, 14, 20, 22, 22А, 24,
  • на Багуцкага — двары дамоў № 2, 2А, 4, 6, 8, 10,
  • на Урублеўскага — двары дамоў № 41, 43, 58, 62, 64, 66, 68,
  • па БЛК — двары дамоў № 20 и 22,
  • на Горкага рамонты чакаюць двары дамоў № 88, 90, 92, 96,
  • на К. Маркса — двары дамоў № 3 и 5А,
  • на Гагарына — ля дамоў № 25, 27, 33, 35, 39,
  • на вуліцы Свету — двары дамоў № 1−5, 7−13 и 39.

Усяго ў Гродне рамонту патрабуюць амаль 500 двароў. У гарвыканкаме плануюць справіцца з імі цягам 3−3,5 гадоў. Перад пачаткам рамонту прадстаўнікі уладаў і ЖКГ сустрэнуцца з жыхарамі. Пры жаданні дадаткова ўключыць дзіцячыя пляцоўкі або паркоўкі мясцовыя жыхары могуць далучыцца да працаў як валанцёры. Сродкі на рамонт двароў вылучаць з гарадскога бюджэту.

Двары — праблемны пытанне

Раней у апытанні Hrodna.life чытачы скардзіліся, што іх злуе ў Гродне. У топе праблем аказаліся стан дарог (24%), ходнікі (14%) і недастатковае асвятленне (12%). Гродзенцы скардзіліся на стан двароў. Адзначалі дрэнныя дарогі ў тым ліку ў раёне вуліц Камарова і Багуцкага, Соламавай (у двары «дарогі няма, суцэльныя ямы»), школы № 12 на Паповіча, на Фолюшы.

Чытайце таксама: Не хватает дорожек и фонарей. Как гродненцы относятся к паркам и зачем туда ходят

Як ідуць дамоў капрамонты

У 2021 годзе правялі капітальны рамонт 150 дамоў. На 2022 года перайшлі 15 дамоў. За 2022−2023 гады плануюць адрамантаваць больш за 60 дамоў. Акрамя гэтага, у хуткім часе плануюць скласці спісы капітальнага рамонту дамоў да 2025 года.

Чытайце таксама: Карта капитальных ремонтов домов в Гродно

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025