Гародніну і зеляніну прывёз з Бераставіцкага раёна фермер Арцём, мёд з асабістага пчальніка пад Шчучынам даставіў Андрэй, а літоўскі шакоціс у печы на ражне выпекла Вікторыя. Усе яны — удзельнікі першай у Гродне фермерскай прасторы «Фальварак». Яна адкрылася 11 лютага па суседстве з «Каронай» на праспекце Касманаўтаў.
У «Фальварку» фермеры прадаюць прадукцыю ўласнай вытворчасці: выпечку, сыры, масла, сочыва, гародніну і зеляніну, мяса, чабурэкі і іншае.
«Праца перад стварэннем „Фальварка“ вялася каля трох месяцаў», — распавёў для Hrodna.life ўладальнік памяшкання Ігар Талочка. Гэта ён прыдумаў стварыць у Гродне фермерскую прастору.
Усё пачалося з чата ў Viber. Запрашэнне ў суполку «Вясковыя прадукты» Ігару даслаў яго знаёмы — «сапраўдны фермер». Ігар напісаў там, што было б нядрэнна стварыць у Гродне прастору, дзе людзі змогуць купіць «сваё» і параўнаць прадукцыю з крамнай.
«Гэта не павінна быць танна, але гэта ўсё павінна быць у Гродне, — кажа мужчына. — Тут не вельмі танная прадукцыя. Але калі чалавек пойдзе і пакаштуе, ён абавязкова купляе, бо ўсё натуральнае, сапраўднае, без акісляльнікаў і стабілізатараў. Усё зроблена сваімі рукамі».
Першым адгукнуўся на ідэю Андрэй, раней ён ездзіў у Мінск. «Я проста сабраў людзей-аднадумцаў, з якімі разам працавалі ва „Усё сваё“ — краме натуральных прадуктаў у Мінску. Нам прапанавалі прастору ў Гродне, чаму б і не? Мне да Мінска 250 кіламетраў туды і назад, і ўставаць, а 4 раніцы. Лепш, вядома, у Гродне», — патлумачыў Андрэй.
Па словах Ігара Талачкі, Андрэй прыняў на сябе «асноўны ўдар» — збіраць людзей. Мужчына вядзе суполку ў Viber і кантралюе, каб не было «лішніх людзей». Правярае, ці сапраўды чалавек сам вырабляе прадукцыю — толькі потым з ім заключаюць дамову.
«Ёсць людзі, якія прывозяць на „Усё сваё“ 120 кг паляндвіцы. Гэта відавочна не сам чалавек зрабіў, — кажа Ігар. — У адной свінцы — дзве вялікія і дзве маленькія паляндвіцы. Як ён адзін вырабляе? Зразумела, што гэта перакуп, гэта не чалавек з супольнасці - нам такіх не трэба. Нам патрэбныя людзі, якія могуць сваімі „залатымі рукамі“ нешта людзям прапанаваць».
«Тут не кантроль якасці, а кантроль чалавека. Якасць не трэба кантраляваць, вунь колькі ў нас кантралёраў [ківае на пакупнікоў - Hrodna.life]. Кожнаму даецца паспрабаваць і за кожнай прадукцыяй ёсць не проста мануфактура, завод, тут чалавек уклаў сюды сваю душу», — распавёў Ігар.
Па словах уладальніка памяшкання, усе прадаўцы ў групе «спісаныя», ведаюць «хто-чым дыхае» і не ўспрымаюць адзін аднаго як канкурэнта.
Пашыраць пляцоўку Ігар не плануе. «Нас не муісць быць шмат, мы мусім быць якаснымі», — патлумачыў ён.
Адны з удзельнікаў «Фальварка» — Арцём і Аксана. Іх гаспадарка знаходзіцца на мяжы Бераставіцкага і Гродзенскага раёнаў. Яны — адны з першых вытворцаў кавуноў у рэгіёне. «Прыйшло разуменне, што трэба быць бліжэй да людзей, не толькі з дапамогай сацсетак», — кажа Арцём пра свой удзел у «Фальварку».
Чытайце таксама: Рэцэпты нарыхтовак на зіму ад Міколы Таранды
З чата «вясковыя прадукты» пра фермерскую прастору даведаўся і Андрэй Маліноўскі. У яго свая пасека ў Шчучынскім раёне. Ён прапануе мёд з розных збораў: лясны, лугавы, палявы, грэчкавы. Самы рэдкія — верасовы мёд і прымешка з белай акацыі.
«З верасовым шмат спраў і марокі. Трэба вывозіць у баравыя лясы, гэта ў нас Гожа, памежная паласа. А з белай акацыі для нашых краёў складана сабраць «- распавёў Андрэй.
Раней мужчына гандляваў на міні-рынках, а цяпер у яго ёсць асноўнае месца ў краме «Санта» на вуліцы Гагарына. Але вырашыў паспрабаваць і ў «Фальварку».
«Як пойдзе. Але мне пакуль цяжка, бо няма каму падмяніць, нават хто ўключаны ў даведку „сваякі“», — патлумачыў прадавец. Гаворка пра даведку для самазанятых. У яе са згоды ўласніка запісваюць сваякоў для пастаноўкі на ўлік у падатковай для продажу прадукцыі пчалярства.
Вырашылі паспрабаваць працаваць на новым месцы і з хатняй пякарні «tort_shakotis». «Спадзяемся, што гэта фермерская прастора прыжывецца і мы будзем тут на пастаяннай аснове», — кажа Вікторыя.
Яны прадаюць літоўскі торт «шакоціс». «Раней людзі ездзілі ў Літву. Мы падумалі, калі здарылася пандэмія, што можна і ў нас гатаваць. Людзі радзей сталі ездзіць за мяжу, пачалі ў нас купляць і многія прывыклі», — сказала Вікторыя.
Чытайце таксама: Торт банкуху з 60 яек з Гродзеншчыны могуць унесці ў спіс культурнай спадчыны
Шакоціс — 25 руб. за 1 кг
Арэшкі са згушчонкай — 0.50 кап.
Трубачкі - 0.90 кап.
Міні-мурашнік — 1,5 руб.
Пачыналі прадаваць сваю прадукцыю на Скідзельскім рынку больш за 20 гадоў таму і «prime_meat_grodno».
«Самі вэндзім мяса ў вёсцы. У асноўным прадаем сырое мяса і вэнджаніну на Скідзельскім рынку. Пачыналі ў інстаграме прадаваць і вырашылі паспрабаваць на гэты кірмаш трапіць», — распавёў для Hrodna.life Міхаіл.
Паляндвіца гарачага вэнджання — 25 руб за 1 кг.
Рэбры -18 руб.
Бачок — 20 руб.
Бараніна — 37 руб.
Скумбрыя — 20 руб.
Рэбры BBQ — 35 руб.
Больш за 10 гадоў працуюць «This_is_myaso». Адна з іх «фішак» — мясныя чыпсы.
Чыпсы свіныя і курыныя — 60 руб.
Чыпсы ялавічныя і індычыныя- 70 руб.
Піўчыкі свіныя — 50 руб.
Піўчыкі курыныя — 70 руб.
Каўбаса сыравяленая — 25 руб.
Вяндліна рубленая — 20 руб.
Грудзінка салёная — 15 руб.
Шпік — 5 руб.
Вяндліна і грудзінка гарачага вэнджання — 25 руб.
Святлана — нутрыцыёлаг паводле адукацыі - прадае чабурэкі. Яна называе іх карыснымі і кажа, што сакрэт у цесце. Пакупніца Валянціна хваліць прадукцыю Святланы: «Вельмі смачныя. Я буду браць яшчэ. Проста растаюць у роце!».
У Алега і Надзеі сямейная сыраварня ў Зарыцы. У іх свае козы і авечкі, сям’я сама вырабляе сыры. Пры гэтым — аж дзясятак відаў. Некаторыя іншыя ўдзельнікі прасторы вырабляюць прадукты самі, але сыравіну купляюць у іншых фермераў.
Адыгейскі - 2,4 руб.
Халумі - 3,5 руб.
Бурата — 7,0 руб.
Рыкота — 1,5 руб.
Ламберт — 4 руб.
Качота — 3,5 руб.
Мантазіё — 4,5 руб.
Камамбер — 9,5 руб.
Сенг-мор — 8,0 руб.
Блё д’Овернь — 9,5 руб.
Французскі шэўр (слоічак) — 17 руб.
Таплёнае масла гхі (слоічак) — 33 руб.
Фета ў масле (слоічак) — 15 руб.
Памяшканне разлічана на 22 працоўныя месцы. На адкрыцці занята было нашмат менш: многія захварэлі і не выйшлі. Некаторыя пакупнікі звярнулі на гэта ўвагу. Ірына была побач у краме і зайшла ў «Фальварак»: ёй здалося, што там занадта мала месца. Іншая пакупніца — Анастасія — прыйшла пацікавіцца прадукцыяй здаровага харчавання. «Замала, я думала малачком хатнім прыкупіцца», — ацаніла яна выбар прадуктаў.
Ігар Талочка мяркуе, што калі праект разрасцецца — гэта ўжо «будзе не тое». «Тут кожны пакупнік будзе ведаць свайго прадаўца, — кажа Ігар. — Мы хочам, каб людзі былі здаровыя, елі здаровую ежу і самарэалізоўваліся».
Рэжым працы:
У нядзелю 13 лютага «Фальварак» не будзе працаваць, бо за першыя два дні працы фермеры прадалі ўсю сваю прадукцыю.
Адрас: праспект Касманаўтаў, 81А
Чытайце таксама: В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…