Больш за 80 акварыумаў і рэлакс-зона. У Гродне пройдзе выстава акварыумных рыб з усяго свету

У Old City на выставе «Аквафорум» пакажуць больш за 80 акварыумаў розных памераў з прыватных калекцый беларускіх акварыумістаў. Таксама ў Гродна прывязуць вялікі акварыум з рэстарана «Прага» ў Маскве, коштам больш за 30 тысяч еўра.

Наведвальнікі змогуць паглядзець на насельнікаў рэк і азёр Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Азіі. Гэта і скаты, і піранні, самы, прэснаводныя акулы, афрыканскія цыхліды трапічных афарбовак і рыба-цмок — прызнаная выміраючым выглядам араванна, якую на ўсходзе лічаць сімвалам багацця і дабрабыту. Будуць там і больш звыклыя залатыя рыбкі і пеўнікі. Таксама на выставе будуць нанаакварыумы для дробных рыбак, ракаў і крэветак. Будуць там і жабы, чарапахі і іншыя жывёлы.

У Беларусі такія выставы праводзяць каля пяць гадоў, расказала Hrodna.life прадстаўніца выставы.

На выставе арганізуюць спецыяльную рэлакс-зону, дзе можна будзе адпачыць у цішыні, паслабіцца і зняць стрэс, гледзячы на рыбак. Таксама ў рамках выставы правядуць конкурс на найлепшы акварыумны дызайн і конкурс малюнкаў.

Арганізатары падкрэсліваюць, што наведванне выставы будзе бяспечным: прадугледжана апрацоўка рук антысептыкам і дэзінфікуючы кілімок для абутку на ўваходзе на выставу. Hrodna.life нагадвае, што ў грамадскіх месцах трэба насіць ахоўныя маскі, і не ісці туды, калі кепска сябе адчуваеце ці захварэлі.

Уваход на выставу будзе платным:

  • 6,5 рублёў для дарослых,
  • 6 рублёў для дзяцей ад трох да 13 гадоў (маладзейшым за тры гады — бясплатна),
  • 4,5 рублі - для інвалідаў першай і другой групы і шматдзетных сем’яў.

Для школьных групаў арганізуюць спецыяльны комплекс па зніжкавай цане ў буднія дні.

Падрабязнасці можна ўдакладніць па тэлефоне 8029 120−15−00.

Калі: з 12 лютага па 27 сакавіка, штодня з 10.00 да 20.00.

Дзе: у гандлёвым цэнтры «Old City» (вул. Дубко 17), першы паверх, насупраць крамы «Gloria Jeans».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025