Навіны

Аблвыканкам абяцае даць 50 000 рублёў на рэалізацыю вашай ідэі. Якія ўмовы і ці варта ўдзельнічаць?

Конкурс грамадзянскіх ініцыятыў, прысвечаны Году гістарычнай памяці, пачаўся 31 студзеня ў Гродзенскай вобласці, паведаміў тэлеграм-канал «Urban Hrodna». Мэта конкурса — падтрымаць грамадзянскія ініцыятывы для вырашэння сацыяльных пытанняў на мясцовым узроўні. Пераможцы змогуць атрымаць фінансаванне на 40−50 тысяч рублёў. Эксперт патлумачыў, чаму гэта надзвычай прагрэсіўная ініцыятыва і ці варта паспрабаваць удзельнічаць.

Праекты якой тэматыкі могуць падтрымаць

Па ўмовах, праекты павінны быць накіраваныя на:

  • захаванне і папулярызацыю гісторыіі беларускай дзяржавы і беларускага народа;
  • развіццё роднага краю;
  • упарадкаванне тэрыторый, помнікаў;
  • захаванне традыцыйных беларускіх духоўна-маральных каштоўнасцей у сферы адукацыі, навукі, культуры, мастацтва і духоўнага развіцця асобы;
  • патрыятычнае выхаванне моладзі.

На разгляд будуць прымаць не больш за адзін праект ініцыятыўнай суполкі па адной намінацыі.

Эксперт: «Гэта неверагодна прагрэсіўна»

«Я не памятаю, каб такое было раней. Гэта вельмі падобна да бюджэту грамадзянскага ўдзелу, які існуе ў Польшчы. Гэта неверагодна прагрэсіўна для нашай краіны і вельмі прагрэсіўна на фоне сацыяльна-палітычнага крызісу», — сказаў Telegram-каналу Urban Hrodna заснавальнік сайта Petitions.by і кіраўнік праекта «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін.

Як абіраюць праекты ў суседзяў

У Польшчы, пра якую згадаў Кавалкін, падобныя праекты абіраюць галасаваннем мясцовыя жыхары. Праводзяць прэзентацыю праекта, на якой заахвочваюць галасаваць. Чыноўнікі не маюць права абіраць праект. Яны могуць толькі кантраляваць, ці ўкладаецца ён у межы закладзенага бюджэту, і ці пасуе да ўмоваў конкурсу.

Ці варта прымаць удзел у такім конкурсе

«Стопрацэнтнага адказу няма. Калі мы размаўляем пра гістарычную скульптуру ці ўпарадкаванне вуліцы або сквера, то тут праблемы маральна-этычнай няма. Але калі на гэтыя грошы, напрыклад, прапануюць арганізаваць канцэрт у падтрымку рэферэндума, то ўсё на сумленні ўдзельнікаў. Бо гэта грошы падаткаплацельшчыкаў і яны павінны самі вырашаць як іх скарыстаць», — лічыць Уладзімір.

За чым варта сачыць удзельнікам

«У чыноўнікаў свае мэты, але б я не глядзеў на іх як на монстраў. Але калі прыйдзе які загад з Мінска, то ўдзельнікам конкурса трэба рэагаваць і адсочваць свой праект ці іншыя. Каб ніякія падводныя плыні не ўплывалі на праект. А калі такое адбываецца, то заяўляць пра гэта публічна, каб усё выконвалася згодна з умовамі», — лічыць Уладзімір.

Калі прымаюць заяўкі на конкурс

Прыём заявак адбываецца з 1 па 28 лютага 2022 года. Ацэньваць конкурсныя матэрыялы будуць на працягу 15 дзён пасля сканчэння прыёма і рэгістрацыі заявак. Пераможцы павінны будуць рэалізаваць праект да 1 снежня 2022 года. Абавязковая ўмова — укласці ўласныя сродкі не менш за 10% ад кошту праекта, паведаміла БелТА.

Як і куды падаць заяўку на конкурс

Каб прыняць удзел у конкурсе, удзельнікі мусяць перадаць арганізатарам заяву на ўдзел. Іх да канца лютага прымае Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў (230 023, Гродна, вул. Ажэшкі, д. 3). Таксама можна даслаць заяўку на электронны адрас. У тэме ліста трэба пазначыць «Конкурс грамадзянскіх ініцыятыў, прысвечаны захаванню і папулярызацыі гісторыі беларускай дзяржавы і беларускага народа». Да разгляду прымаюць не больш за адзін праект грамадскай ініцыятывы ад адной ініцыятыўнай групы грамадзян па адной намінацыі.

Тут можна спампаваць конкурсныя палажэнні і форму для заявы на ўдзел.

Хто арганізатары

Арганізатары конкурса — абласны Савет дэпутатаў і Гродзенская абласная асацыяцыя мясцовых дэпутатаў пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025