Навіны

Галодныя, хворыя і паўлысыя. З пітомніка ў Карэлічах выратавалі дзясяткі хворых сабакаў: частку з іх забралі ў Гродна

У карэліцкім пітомніку каля 200 сабакаў мініпарод трымалі ў кепскіх умовах. Жывёлаў утрымлівалі ў цесных клетках, антысанітарыі і цемры. Гродзенскія валанцёры забралі адтуль 32 сабакі. Астатніх — іншыя зааабарончыя арганізацыі з Мінска, Ваўкавыска, Ліды, Навагрудка і Заслаўя. Зараз адбываецца медычны агляд жывёлаў. Далей іх чакае лекаванне, а некаторых — аперацыі. Пра гэта 6 лютага паведаміла арганізацыя «Преданное сердце».

Сабакі з прыёмніка ў Карэлічах. Крыніца: «Преданное сердце».

Сярод сабакаў: шпіцы, балонкі, ёркі, кітайскія хахлатыя. Усе жывёлы галодныя, хворыя і паўлысыя. Акрамя гэтага, жывёлы не стэрылізаваныя, а таксама не прывучаныя да шпацыраў. Практычна ўсе жывёлы ва ўзросце.

На дадзены момант жывёлы лічацца маёмасцю пітомніка на захоўванні. Зараз валанцёры аддаюць сабакаў толькі на ператрымку пад дамову, бо далейшы лёс жывёлаў будзе вядомы пася суда.

Калі хто хоча дапамагчы жывёлам, то можна звяртацца да валанцёраў арганізацыі «Преданное сердце».

Читайте подробнее: Из кореличского питомника на передержку отдали 114 животных

Як стала вядома пра жахі ў пітомніку

Пра пітомнік стала вядома выпадкова. Пакупнікі, якія прыехалі набыць сабаку, убачылі, у якіх умовах утрымліваюць жывёлаў. Яны знялі відэа і нават паспрабавалі забраць адтуль самых хворых. Відэа разышлося па сацыяльных сетках. Навагрудскія зааабаронцы падалі заяву ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Помочь «хвостикам» и сделать мир лучше. Гродненки провели акцию в поддержку приюта для животных и сфотографировались с его подопечными

Как помочь бездомному животному и не навредить себе?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025