«Сумна, непрыемна, але правільна». У Гродне закрываецца першая крама-клуб настольных гульняў «Кубік»

Стваральнікі першай гродзенскай крамы настолак вырашылі закрыцца пасля васьмі з паловай гадоў працы. Да канца лютага гродзенцаў чакае распродаж. Самі ж яны сыходзяць у распрацоўку аўтарскіх гульняў.

Закрыць краму было сумнае, непрыемнае рашэнне, але правільнае, расказаў Hrodna.life заснавальнік «Кубіка» Антось Янкоўскі. «Мы думалі пра гэта ўжо паўгода». Апошнія месяцы актыўна абмяркоўвалі, разглядалі розныя варыянты, і вырашылі, што зараз афлайн-краму лепш закрыць і засяродзіца на новым праекце.

8,5 гадоў - столькі «Кубік» працаваў у Гродне.
4 — столькі адрасоў ён змяніў.
Каля 600 — столькі гульняў, у якія згуляў «Кубік», і якія былі адкрыты ў пракаце.
3 фестывалі настольных гульняў зладзіў у Гродне «Кубік».

Прычыны перафарматавання

«Самае галоўнае рашэнне, якое прынялі - мы не проста закрываемся, мы мяняем фармат, будзем студыяй распрацоўкі „Кубік“. Усе сілы кінем менавіта на гэта», — расказаў Антось Янкоўскі.

«Летась мы шмат папрацавалі, знайшлі шмат партнёраў. Ёсць каля 10 пацверджаных праектаў, якія мы запускаем у працу — рознага жанру і аб’ёму». Іх мяркуюць выпусціць цягам 2022 года. «Тое, што мы задумалі, патрабуе вялікай колькасці часу і канцэнтрацыі». Цяперашні бізнес займае шмат часу.

«У апошнія паўтара-два гады ён знаходзіцца ў энергазберагальным рэжыме. А я такі чалавек, якому вельмі патрэбна развіццё. Крама прыйшла да таго, што ёй трэба або расці ў нейкую гульнёвую прастору, развівацца ў гульнёвую сетку, або закрывацца», — патлумачыў Антон. У 2020 «Кубік» нават знайшоў памяшканне пад новую прастору і рыхтаваў яго, але перашкодзіў каранавірус. Зараз каб крама трымалася на плаве і прыносіла больш грошай, ёй трэба займацца больш і больш, і менавіта асабіста.

«Усё ж для нас гэта сумна, бо гэта як дзіця, якое ты вырасціў і пакідаеш. Вялікая колькасць працы, кавалак жыцця, які быў вельмі прыемным», — успамінае Антось

Кірунак распрацоўкі існаваў паралельна з крамай. За апошні час ён вельмі развіўся і стаў больш выгадным. Але каб працаваць прафесійна, ад нечага трэба адмовіцца, кажа Антон

Якія гульні рыхтуе новы «Кубік»?

«Кубік» пачне працу як сямейная студыя распрацоўкі. Зараз яна складаецца з Антона Янкоўскага і ягонай жонкі дызайнеркі Насты Янкоўскай. Ранейшыя праекты выходзілі пад лагатыпам «А4». Суполка была створана паралельна з крамай. Далейшыя праекты будуць выходзіць ужо пад брэндам «Кубіка», як пад больш вядомым.

Сёлета «Кубік» працягне супрацу з Оz.by. У планах і экалагічная гульня, і дэтэктыўныя квэсты — магчыма, нават серыя квэстаў у 2022−2023 гадах. Не першы год аўтары працуюць і з рускімі выдавецтвамі. Ёсць праекты, якія дарабляюцца, ёсць ідэі для новых. Ёсць і карпаратыўныя замовы для распрацоўкі.

З праектаў, арыентаваных на беларускую культуру, «Кубік» таксама працягне выдаваць серыю гульнёвых картаў і серыю гульняў для вывучэння беларускай мовы «Мова», у тым ліку для дарослых. Матэрыял для новай «Мовы» 18+ ужо рыхтуецца.

Супольная творчасць з падпісантамі і новы праект у Гродне

Instagram «Кубіка» працягне жыццё. Антось абяцае падпісантам шмат інтэрактыву, інфармацыі пра распрацоўку гульняў і нават магчымасць сумесна анлайн стварыць настолку.

Вясной жа ў Гродне мусіць з’явіцца іншы праект, звязаны з настольнымі гульнямі. «Кубік» таксама будзе датычны да гэтай справы, плануе дапамагаць. Можна будзе набываць гульні, будуць і гульнятэкі. Больш інфармацыі пра новае месца з’явіцца ў сакавіку.

Увесь люты ў «Кубіку» будзе распродаж са зніжкамі ў 15%, змогуць прывезці любую гульню. Бліжэй да канца месяца зніжкі стануць яшчэ большыя. Апошнім днём працы вырашылі зрабіць 28 лютага.

Што будзе з бібліятэкай настольных гульняў у пракаце, заснавальнікі крамы пакуль не вырашылі

«Зразумелі - усё цыклічна»

Амаль дзевяць гадоў таму, 28 лютага 2013 года «Кубік» прэзентаваў гульню «Паўстанцы» і заявіў пра сябе як пра распрацоўшчыкаў. «Вельмі сімвалічна, што актыўна да распрацоўкі мы вернемся менавіта ў гэтыя дні. Мы не думалі пра гэта, а толькі нядаўна самі зразумелі - наколькі ўсё цыклічна».

За час працы «Кубік» здымаў уласныя агляды на гульні, праводзіў гульнятэкі ў сябе, на фестывалях і ў іншых памяшканнях — ад кавярняў і бараў да чыгуначнага вакзала.

«Мы не кідаем сваю місію папулярызацыі настольны гульняў. Нам трэба будзе адпачыць, разабрацца з актыўнымі праектамі. Але мы не зможам сядзець на месцы, магчыма, прыдумаем новы фармат».

Читайте также: В Гродно создали игровые карты с выдающимися личностями Великого Княжества Литовского

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024