Пры ператрусе ў настаўніцы з Мастоў канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і робат-пыласос. Жыхару Брэста далі два гады «хіміі» за абразлівы каментар да фота Уладзіміра Караніка. Вольга Бондарава спагнала з яшчэ аднаго палітвязня 1000 рублёў маральнай шкоды. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці ў апошні тыдзень студзеня.
У канцы снежня 2021 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў сайт Саюза палякаў Беларусі Znadniemna экстрэмісцкім. Сайт шмат піша пра пераслед актывістаў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў, у тым ліку аб старшыні арганізацыі Анжаліцы Борыс і журналіста Анджэя Пачобута, якія з сакавіка 2021 года знаходзяцца за кратамі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
18 лютага Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня экс-студэнта хімфака БДУ родам з Гродна Арцёма Баярскага на прысуд Мінгарсуда, паведамляе «Вясна».
Гродзенец, студэнт хімфака БДУ, пераможца шматлікіх алімпіяд па хіміі, Арцём марыў ствараць лекі ад невылечных хвароб і прыносіць карысць сваёй краіне. За яго заступіліся 47 навукоўцаў Расійскай акадэміі навук, у знак падтрымкі Арцёма завочна залічылі ў Каўнаскі ўніверсітэт Вітаўта Вялікага. Аднак суддзя Алена Шылько назвала хлопца вінаватым у стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» (нібыта ён адміністраваў Telegram-канал і чат «Мая краіна Беларусь») і прысудзіла яму пяць гадоў калоніі. Пракурорам выступала Вольга Дындзілевіч, паведамляе «Б**сат».
У судзе Гродзенскага раёна 25 студзеня разглядалася крымінальная справа Пятра Анісімовіча, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса. У якасці пацярпелага выступаў на той момант намеснік начальніка Кобрынскага РАУС па ідэалагічнай працы і кадрах падпалкоўнік міліцыі Віктар Турчыновіч, паведамляе «Вясна».
Паводле абвінавачання, Анісімовіч у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» пакінуў пад фатаграфіяй пацярпелага і яго дадзенымі каментар «дзярмо». Свае маральныя пакуты ад гэтага каментара пацярпелы падпалкоўнік ацаніў у 1000 рублёў.
У выніку суддзя Жанна Сафарэвіч прысудзіла абвінавачанаму два гады «хіміі» і вырашыла, што ён павінен выплаціць 1000 рублёў маральнай кампенсацыі міліцыянту.
25 студзеня ў Гродне была затрыманая Ніна Радзівілка — як мяркуецца, супрацоўніца «Гродна Азот». Падрабязнасці затрымання невядомыя, у яе дома засталося непаўнагадовае дзіця. Верагодна, цяпер яна знаходзіцца ў ізалятары часовага затрымання Гродна, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
На аватарцы з’явіўся герб Беларусі, у паведамленнях — жарт ад сілавікоў. Усіх падпісчыкаў з чатаў выдалілі. Паводле адной з версій у скрыншотах, апублікаваных сілавікамі, адміністратары ў перапісцы ў сваім чаце падазраюць, што кагосьці з іх затрымалі ў Беларусі.
Сілавікі сцвярджаюць, што яны сдэанонілі ўсіх падпісчыкаў. Адміністратары просяць не пераходзіць па спасылках, апублікаваных у канале. Падпісчыкі раяць адміністратарам звярнуцца ў тэхпадтрымку прыкладання.
Жыхара Навагрудка прызналі вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Ён быў затрыманы 7 кастрычніка 2021 года за каментар у Telegram-чаце, паведамляе Б**сат.
Кажуць, што дзеля «прафілактыкі рызык, звязаных з распаўсюджваннем каронавірусу». Тое ж самае ЦВК прыдумаў і перад выбарамі 2020 года, калі дэмакратычныя сілы заклікалі фатаграфаваць бюлетэні. На цяперашнім рэферэндуме апазіцыя заклікае ставіць два «крыжыкі» і таксама фатаграфаваць бюлетэнь, паведамляе Euroradio.
Пра гэта ён паведаміў сябру ў лісце. Палітвязень піша, што суд над ім, хутчэй за ўсё, будзе закрытым, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
Пушкіна абвінавацілі па ч. 3 арт. 130 КК (наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб), а таксама арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Справу перадалі ў суд.
Лідчанін Максім (імя змененае ў мэтах бяспекі) служыў па кантракце ў вайсковых частках Ліды і Навагрудка тры гады — звольніўся ў канцы 2021 года. У кастрычніку мінулага года супраць вайскоўца распачалі крымінальную справу за абразу навагрудскага пракурора Аляксандра Шляжко — у Telegram-канале тады яшчэ вайсковец напісаў: «Гэты вырадак прыйшоў да нас у частку ў Наваградку».
За гэты каментар пракуратура прасіла суд адправіць хлопца ў калонію на два гады, але суддзя прызначыла яму два гады «хіміі», паведамляе «Вясна».
«Ён маніпуляваў, каб мы ішлі дапамагалі супрацоўнікам міліцыі падчас пратэстаў разганяць людзей. Нам нават давалі планы, дзе было прапісана, ці падтрымліваем мы рэжым Лукашэнкі. Большая частка напісала, што не. Я ў іх ліку. Мне не трэба вайны», — распавёў хлопец.
У Мастах 19 студзеня адбыўся суд над выкладчыкам сальфеджыа і музычнай літаратуры мясцовай дзіцячай школы мастацтваў Галінай Цярэнцьевай. Яе затрымалі 16 снежня проста на працы і суткі ўтрымлівалі ў камеры мясцовага РАУС. Дома ў Галіны правялі ператрус, падчас якога канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і робат-пыласос, паведамляе «Вясна».
На выкладчыцу склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпост з Бел*ат ў 2019 годзе. Суд Мастоўскага раёна пакараў Цярэнцьеву штрафам у памеры 640 рублёў (20 базавых велічынь).
Палітзняволенай Вользе Маёравай, якая знаходзіцца ў гродзенскай турме, пагражаюць шэсць крымінальных артыкулаў, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
Грамадская актывістка Вольга Маёрава была затрыманая 4 студзеня 2021 года па так званай «справе Мікалая Аўтуховіча». І з таго часу яна за кратамі: спачатку ў СІЗА КДБ у Мінску, а пасля — у турме ў Гродне. Маёравай 55 гадоў.
Суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў мужчыну на два гады «хіміі» за абразу старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка. Пра гэта паведамляе прэс-служба абласнога суда, паведамляе «Наша Н**а».
Згодна з матэрыяламі справы, 6 красавіка 2021 года ў адной з сацыяльных сетак пад фотаздымкам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Караніка, «мужчына размясціў паведамленне, якое ўтрымлівае выказванне ў непрыстойнай форме і прыніжае гонар і годнасць пацярпелага». Абвінавачанне сцвярджае, што мужчына «меў намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».
Летам 2021 года ў Беларусі пачаліся ліквідацыі дзесяткаў грамадскіх арганізацый. Больш за 10 арганізацый у Гродне ліквідавалі па рашэнні суда, сем — па рашэнні выканкамаў, некаторыя пачалі працэс ліквідацыі самастойна. Многія арганізацыі не былі звязаны з палітыкай, а займаліся настольнымі гульнямі, развіццём спорту і інфраструктуры, адукацыяй. Рэдакцыя Hrodna.life прааналізавала Адзіны дзяржаўны рэестр і знайшла арганізацыі, якія знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі ці ўжо прайшлі яе ў Гродне.
Фільм з новымі падрабязнасцямі смерці палітвязня Вітольда Ашурка 27 студзеня апублікавалі на YouTube канале «Альянс раследвальнікаў Беларусі». У паўгадзінным відэа аўтары разам са спецыялістамі, сваяком і сябрам Ашурка называюць імаверную прычыну смерці зняволенага. Hrodna.life сабраў асноўныя тэзісы раследавання.
З 10 па 20 лютага ў Беларусі пройдуць сумесныя беларуска-расійскія вучэнні «Саюзная рашучасць-2022″. Па сцэнары, «заходняя кааліцыя» і падкантрольныя ёй тэрарысты вырашылі змяніць кіраўніцтва ў «Рэспубліцы Палессе» і разбурыць яе саюз з «Паўночнай Федэрацыяй». Пры гэтым вучэнні носяць абарончы характар і не нясуць пагрозы ні «еўрапейскай супольнасці ў цэлым», ні «суседнім краінам», удакладніў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл, першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Віктар Гулевіч на брыфінгу ў Цэнтральным доме афіцэраў.
Вольга Бондарава па рашэнні суда атрымае 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды ад палітвязня Вадзіма Плаўскага. Пасяджэнне па грамадзянскай справе прайшло 26 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна, а рашэнне абвясцілі 27 студзеня. Разглядаў справу суддзя Аляксандр Сіцько. Бондарава прасіла спагнаць з Вадзіма 5000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды і 87 рублёў за дзяржпошліну.
У Варшаве разам з заняткамі праводзяць стрымы, у Вільні на Каляды запрашалі адзінарожку. Навучальны сезон 2021−2022 года курсаў «Мова Нанова» праходзіць за мяжой: ва Украіне, Польшчы і Літве. Курсы ў Беларусі летась ліквідавалі. Выкладчыкі «Мовы Нанова» расказалі Hrodna.life, як ідуць справы на занятках і чаму попыт на родную мову не змяншаецца.
Расійскі журналіст Юрый Дудзь 26 студзеня апублікаваў на сваім YouTube-канале «вДудь» амаль трохгадзінны фільм пра беларусаў у эміграцыі. Сярод іх ёсць гродзенцы, а таксама журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч. Усе героі пасля выбараў 2020 года былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Пра што гродзенцы размаўлялі з душам і якія ўражанні ў іх засталіся ад інтэрв'ю, даведаўся Hrodna.life.
У Смаленску прайшла прэм’ера монаспектакля «Самые счастливые дни» па п’есе гродзенскага фатографа і фітнес-трэнера Руслана Хілімончыка. Яе паставіў заслужаны артыст Расіі, рэжысёр Ігар Голубеў. Незадоўга да гэтага Руслан звольніўся з гродзенскага драмтэатра.
Суд над карэспандэнтам газеты «Народная Воля» Міхаілам Карневічам прайшоў 24 студзеня. Ён атрымаў штраф 800 рублёў за рэпост у сацыяльных сетках. «Дзякуй Богу, што на волі!», — сказаў журналіст. Аб штрафе і аб тым, што яго адпусцілі, Карневіч сам паведаміў рэдакцыі «Народнай Волі».
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…