У Свіслацкім раёне пры пераадоленні ракі загінуў 21 зубр. Жывёлы праваліся пад лёд Навадворскага возера каля вёскі Вялікія Масушыны. Акрамя гэтага, супрацоўнікі прыродааховы знайшлі на беразе мёртвага зубра ўзростам 10 — 11 месяцаў, якога загрызлі драпежнікі. Пра гэта 13 студзеня паведаміла Міністэрства прыроды.

Па папярэдніх дадзеных, зубры знаходзіліся ў складзе статка не менш чым са 100 адзінак. Частка з іх загінула пры пераадоленні воднай перашкоды па лёдзе. Усіх жывёлаў дасталі з-пад ільду.

Увечары 12 студзеня беларускія памежнікі знайшлі мёртвага зубра каля польскай агароджы. Згодна слядам жывёлы, зубр спрабаваў патрапіць праз агароджу. Паводле супрацоўнікаў Нацыянальнага парка, зубр быў з папуляцыі, якая пражывае на польскім баку Белавежскай пушчы.