Функцыі аператара пасажырскіх перавозак у 2022 годзе Гродзенскі гарвыканкам надаў Гродзенскаму тралейбуснаму ўпраўленнюю, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс». Кантроль будуць весці не толькі за пасажырамі, але і за кіроўцамі. Такім чынам хочуць выключыць парушэнні, якія выявілі падчас праверак у снежні 2021 года.

Ёсць верагоднасць, што новы аператар пасажырскіх перавозак распрацуе варыянт дакладнага раскладу маршрутных таксі. Зараз дакладнага раскладу няма, маршруткі ходзяць у інтэрвале да 15-ці хвілін.

Тэрмін дзеяння дамовы з папярэднікам тралейбуснага ўпраўлення — Аператарам пасажырскіх перавозак — скончыўся 31 снежня 2021 года. Гродзенскі гарвыканкам не працягнуў дамову і не стварыў новае прадпрыемства.

Калі ў Гродне з’явіўся «Аператар пасажырскіх перавозак»

Прадпрыемства «Аператар пасажырскіх перавозак» стварылі ў 2016 годзе паводле рашэння Гродзенскага аблвыканкама. Аператар займаўся арганізацыяй руху ўсяго грамадскага транспарта ў горадзе і паляпшэннем умоваў перавозкі пасажыраў.

Нягледзячы на скасаванне працы ў горадзе, аператар працягвае сваю дзейнасць па вобласці. Асноўная задача — арганізацыя руху прыгарадных, міжгародніх унутрыабласных і міжгародніх міжабласных аўтамабільных перавозак пасажыраў.

Чытайце таксама: У Гродне на ўсіх прыпынках развесяць камеры, каб кантраляваць маршруткі