Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада прыехаў у транспартна-лагістычны цэнтр каля пункта пропуска «Брузгі». Яго сустрэлі Віктар Лісковіч, Вячаслаў Шаўцоў і Юрый Караеў, якія даклалі пра ўмовы пражывання мігрантаў, паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка прыехаў да мігрантаў у Брузгі
Аляксандр Лукашэнка размаўляе з мігрантамі. Фота: Hrodna.life

Аляксандр Лукашэнка аглядзеў пункт раздачы харчавання і пацікавіўся ці на ўсіх хапае прадуктаў. Таксама паразмаўляў з прадстаўнікамі «Чырвонага крыжа».

Аляксандр Лукашэнка наведаў транспартна-лагістычны цэнтр і азнаёміўся з умовамі пражывання мігрантаў. Ва ўвазе пытанні пажарнай бяспекі ТЛЦ.

«Мы, беларусы, и я, як прэзідэнт Беларуси, будзе рабіць так, як вы захочаце, нават калі гэта будзе кепска для палякаў, латышоў альбо яшчэ кагосьці», сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас гутаркі з мігрнтамі. Таксама Лукашэнка заявіў, што «Праўта складаецца ў тым, што мы ні ў коем разе не будзе гуляць і рабіць палітыку на вашых лёсах».

«Пройдзеце — хадзіце»

Пра жаданне мігрантаў патрапіць у Еўрасаюз Аляксандр Лукашэнка сказаў, — «Гэта вашая воля; пройдзеце — хадзіце. Вось і ўся філасофія». Таксама ён адзначыў, што «Мы ні ў коем разе не будзем вас затрымліваць, звязваць рукі, грузіць у самалёт і адпраўляць на радзіму. Калі вы самі не захочаце (вернуцца — заўв. Hrodna.life)».

«Кіраўніцтва Польшчы ашалела», што яшчэ сказаў Аляксандр Лукашэнка пра Польчшу

Аляксандр Лукашэнка прыехаў да мігрантаў у Брузгі
Выступ Аляксандра Лукашэнкі перад мігрантамі. Фота: Hrodna.life

Падчас зварота да мігрантаў Аляксандр Лукашэнка сказаў, — «Тут большасць людзей, якія хочуць уз’яднаць свае сем'і, забярыце гэтых людзей да сябе. Гэта невялікая нагрузка для Германіі. Але блакуюць гэта ўсё палякі».

«Кіраўніцтва Польшчы ашалела, яно згубіла рэальнасць. Паважаныя палякі, абразумце сваіх палітыкаў!». Акрамя гэтага, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «Улады Польшчы зладзілі бойню на мяжы, каб адцягнуць увагу ад унутраных праблемаў».

Пасля чаго Аляксандр Лукашэнка прызваў палякаў прапусціць мігрантаў у Германію.