Патрапіць у краіны Шэнгенскай зоны і Еўрасаюза без перашкод змогуць тыя, хто прышчапіўся любой вакцынай, ухваленай Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ). Новыя правілы ўезда прапанавала прыняць Еўракамісія 25 лістапада. Калі прапанову падтрымае Рада ЕС, новыя правілы могуць уступіць у сілу ўжо са студзеня 2022.

Спіс вакцын, з якімі пусцяць у Еўрасаюз, можа пашырыцца: дададуць кітайскую і індыйскую, але не Sputnik
Вакцынацыя ад COVID-19. Ілюстратыўнае фота.

Новаўвядзенні падзялілі на два этапы. На першым — з 10 студзеня да канца лютага 2022 года — павінны быць спрошчаны крытэрыі ўнясення краін у «зялёны» спіс. Гэта пералік краін, з якіх можна ўехаць у краіны Еўрасаюза і Шэнгенскай зоны без абавязковага каранціну. На другім этапе — з 1 сакавіка 2022 года — Камісія прапануе наогул адмяніць «зялёны» спіс і прапускаць падарожных у залежнасці ад таго, ці ёсць у іх сертыфікат аб вакцынацыі. Зараз у «зялёным» спісе каля 20 краін. Расія і Беларусь у яго не патраплялі.

Таксама Еўракамісія прапанавала з 10 студзеня дазволіць уезд усім, хто прышчапіўся любой вакцынай са спісу СААЗ або атрымаў сертыфікат аб выздараўленні ад COVID-19. Раней у Еўрасаюз без каранціну можна было патрапіць толькі зрабіўшы прышчэпку вакцынай зарэгістраванай у Еўрасаюзе. Гэта: BioNTech/Pfizer, Moderna, AstraZeneca, Johnson&Johnson.

Вакцыны прызнаныя СААЗ:

  • BioNTech/Pfizer
  • Moderna
  • AstraZeneca
  • Johnson&Johnson
  • Sinovak
  • Sinopharm
  • Covisheild
  • Bhararat Biotech

Расійская вакцына Sputnik V, якой прышчапляюць у Беларусі, дагэтуль не атрымала ўхвалення СААЗ. Аднак беларусы могуць прышчапіцца кітайскай вакцыйнай Sinopharm, што ўключана ў спіс СААЗ. Пры гэтым, калі новыя правілы ўступяць у сілу, падарожным з кітайскай прышчэпкай усё роўна трэба будзе мець з сабой для перасячэння мяжы негатыўны ПЦР-тэст, зроблены не раней, чым за 72 гадзіны да моманту ўезда.

Калі Рада ЕС падтрымае прапановы Еўракамісіі, яна выпусціць адпаведныя рэкамендацыі. Краіны-чальцы ЕС павінны будуць ажыццявіць іх такім чынам, які палічаць патрэбным.

Куды ўжо зараз пускаюць са «Спутнікам» і Sinopharm

Кожная краіна Еўрасаюза самастойна вызначае правілы ўезду. Таму з кітайскай вакцыйнай ад Sinopharm ужо сёння пускаюць у Аўстрыю, Францыю і некаторыя іншыя краіны ЕС. Са «Спутнікам» можна паехаць у Грэцыю, Эстонію, Балгарыю, Славенію. Але большасць краін ЕС усё яшчэ не прызнаюць «Спутнік», бо ён не прызнаны ні еўрапейскім рэгулятарам, ні СААЗ.

Чытайце таксама: Лукашенко: «Спутник» эффективнее западных вакцин, а Pfizer нужен только «оппам»