Гродзенская мытня ў пункце пропуску «Прывалка» спыніла спробу ўвесці ў Беларусь аўтамабіль McLaren. Згодна з дакументамі, кошт машыны складаў € 18 тыс. Гэта ў 14 разоў ніжэй рэальнай цаны аўто. Пра гэта 24 лістапада паведаміла мытная служба Беларусі. Супраць беларуса заведзена крымінальная справа.

Гродзенская мытня затрымала на мяжы McLaren за 260 тысяч еўра: уласнік занізіў цану ў 14 разоў
McLaren 720SSpider. Фота: Мытня Рэспублікі Беларусь

Цана легкавога аўтамабіля McLaren 720SSpider 2019 года выпуска — € 280 тыс. Такім чынам грамадзянін Беларусі спрабаваў ухіліцца ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры — 280 тыс. рублёў.

Супраць 43-гадовага беларуса Гродзенская рэгіянальная мытня распачала крымінальную справу па арт. 14 ч.1 КК (замах на злачынства) і арт.231 ч.2 КК (Паўторнае ўхіленне ад выплаты мытных плацяжоў). Беларусу пагража ад штрафу да шасці гадоў зняволення.