10 снежня ў Гродне адкрыецца калядны кірмаш, да гэтай жа даты плануюць цалкам завяршыць упрыгожванне горада.

На калядным кірмашы будзе на траціну больш фудкорту і фудтракаў, чым летась, піша «Гродзенская праўда». Каля грамадскага харчавання зробяць гасцявыя зоны, дзе можна будзе паесці і выпіць калядныя пачастункі.

Да Новага года ў Гродна плануюць усталяваць 93 святладыёдныя канструкцыі. Год таму іх было меньш — у горадзе паставілі 88 святладыёдных і святлодынамічных канструкцый.

Таксама да 10 снежня завершаць падрыхтоўку алеі ёлак у парку Жылібера і запаляць іх.

Кірмаш стане большым, упрыгожаць стэлу на ўездзе. Як Гродна рыхтуецца да Новага года
Так выглядала найлепшая ёлка у парку Жылібера па выніках конкурсу летась. Фота: «Гродзенская праўда»

Сёлета ў Гродне паставяць 8 вялікіх ялін. Яны з’явяцца на плошчы Савецкай, плошчы Леніна, вуліцах Дзяржынскага, Ліможа, Урублеўскага і ў новым мікрараёне Грандзічы. На мантаж адной навагодняй ялінкі звычайна сыходзіць тыдзень. Для гарадской елкі на плошчы Леніна звычайна выкарыстоўваюць каля 300 жывых ялін розных памераў.

Сцэна ў гэтым годзе будзе на Савецкай. На яе абслугоўванне плануюць выдаткаваць 17 500 рублёў з гарадскога бюджэту.

новый год Гродно иллюминация елки
На Савецкай ялінка ўжо стаіць

Ілюмінацыі ўсталююць у парку Жылібера, на плошчах Савецкай і Леніна. Сёлета ўпершыню вырашылі ўпрыгожыць агнямі стэлу на ўездзе ў Гродна з боку трасы М6.

Да святаў у Гродне будуць працаваць 18 ялінкавых кірмашоў. У новых Грандзічах такі кірмаш адкрыецца ўпершыню.

16 снежня ў Цэнтры рамёстваў «Спадчына» на вуліцы Рэйманта, 12 другі раз адкрыюць гарадскую рэзідэнцыю Дзеда Мароза. Імпрэзы ў ёй будуць праводзіць да 14 студзеня 2022 года. Абяцаюць самога Дзеда Мароза, Снягурку і казачных персанажаў, батлейку і навагодні квэст, правядуць майстар-класы па вырабе цацак на ялінку. Таксама там можна будзе напісаць ліст да галоўнага беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу. Навагоднія ранішнікі пройдуць і ў клубе «Галактыка».

17 снежня адбудзецца тэатралізаваны марш Дзядоў Марозаў і Снягурак. На яго арганізацыю сыдзе 12 000 рублёў з гарадскога бюджэту.

Чытайце таксама: В Гродно готовятся к новогодним праздникам. Узнали, сколько это стоит (минимально)