Прыгарадны аўтобус «Гродна-аэрапорт» пачне курсіраваць з 4 снежня 2021 года. Адпраўляцца ён будзе з аўтавакзала.

Новы рэйс запускаюць у сувязі з адкрыццём рэгулярнага авіярэйса Мінск-Гродна-Масква, паведамляе «Аператар пасажырскіх перавозак». Прыгарадны аўтобус будзе хадзіць у аэрапорт пад Абухава па панядзелках, серадах і суботах. З аўтавакзала аўтобус «Гродна-Аэрапорт» будзе адпраўляцца ў 0:30 (прыбыццё ў аэрапорт — 1:00), з аэрапорта ў Гродна — у 03:30 (прыбыццё на аўтавакзал — 4:00).

Раней рэйс планавалі пусціць з 2 снежня, замест серады мусіў быць чацвер. У сувязі са зменамі ў раскладзе авіярэйса змянілі і дні курсавання аўтобуса. Час захаваўся.

Квіток будзе каштаваць каля 2 рублёў, піша «Вечерний Гродно». Таксі ў аэрапорт з аўтавакзала каштуе 15,5−16 рублёў.

Авіярэйс «Гродна-Масква» мусілі запусціць з 2 снежня, але перанеслі першы рэйс на 4 снежня. Яго кошт — 98 рублёў. Гэта нават менш, чым кошт плацкарта за 112 рублёў. Кошт можа павышацца ў залежнасці ад сайта для куплі квіткоў. Магчымыя тры тарыфы — «лайт», «оптымум» і «прэміум». На самалёце можна будзе дабрацца да Масквы ў 10 разоў хутчэй: 1 ч 50 хвілін замест 15 гадзін цягніком.

Чытайце таксама: