На памежным пераходзе Баброўнікі на польска-беларуска мяжы каля 2000 грузавых аўтамабіляў чакаюць афармленне у чарзе. Па інфармацыі tvn24, каб выехаць з Польшчы ў Беларусь, машыны стаяць ад 19 да 35 гадзінаў. Сітуацыю на пераходах ускладніла закрыццё пункта пропуска «Кузніца» 9 лістапада. Зараз аўтамабілі могуць патрапіць у Польшчу праз пункты пропуску «Баброўнікі-Бераставіца» у Гродзенскай вобласці і «Кукурыкі-Казловічы» у Брэсцкай.

«Калейкі» на 1000 машын

Час чакання мытнага агляду грузавікаў у пункце пропуска «Баброўнікі» ў нядзелю 21 лістапада склаў 35 гадзінаў. У чарзе знаходзілася 930 аўтамабіляў. Даўжыня чаргі склала 18 кіламетраў. Раніцай 21 лістапада час чакання складаў 47 гадзінаў.

У пункце пропуску «Кукурыкі, кіроўцы чакаюць 19 гадзінаў. У чарзе стаіць 1000 грузавых аўтамабіляў.

З Беларусі выехаць лягчэй. На ўезд у Польшчу ў пункце пропуска «Казловічы» чакаюць каля 400 машын. Час чакання складае 12 гадзінаў.

Час каштуе грошай

З затрымкамі сутыкнуліся буйныя фірмы, якія пастаўляюць тавары ў Расію. Сярод іх Danone, Mars, Metro, PepsiCo, Sanofi, Coca-Cola, Unilever.

Пастаўшчыкі папярэджваюць, што чэргі на мяжы могуць выклікаць рост коштаў на тавары. Кожны дзень прастою грузавіка абыходзіцца перавозчыкам каля € 500. Дастаўка тавараў у аб’езд, праз Латвію ці Літву павялічвае выдаткі мінімум на € 300 на кожны грузавік. У сувязі з гэтым выданне «Комерсант» паведаміла, што не выключаны нават перабоі з пэўнымі таварамі ў крамах.

Чытайце таксама: «Скоропорт на Бобры». Што адбываецца з грузавымі і пасажырскімі перавозкамі пасля закрыцця Кузніцы