Рух па маршруце № 7тк «Каўбасіно (возера „Юбілейнае“) — Дзевятоўка-5» часова прыпыняецца з 1 снежня.

Пра гэта паведамляе ГП «Аператар пасажырскіх перавозак». На які час рух па маршруце прыпыняецца, не паведамляецца.

Маршрутка №7 у Гродне часова не будзе курсіраваць
Маршрут № 7 у Гродне. Фота: moovitapp.com

З 1 лістапада арганізацыя скараціла і прыпыніла некаторыя прыгарадныя маршруты. Сярод іх — рэйсы «Гродна-Жараслаўка праз Мігава», «Гродна-Мяшэтнікі», «Гродна — Нецечы» і рух аўтобусаў, якія вядуць да садаводчых таварыстваў па Гродзенскім раёне.