Зялёны фудтрак з грылем, блінніцай, вафельніцай і салата-барам збіраюцца купіць на «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт». Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце дзяржзакупак.

Што будзе ў фудтраку?

  • Электрычная ролікавая пліта для хот-догаў,
  • Электрычны грыль прыціскны,
  • Печ канвекцыйная,
  • Электрычная вафельніца — для выпечкі бельгійскіх вафель ў форме сэрцайка,
  • Халадзільная шафа (салата-бар) з убудаванымі гастраёмістасцямі,
  • Электрычная блінніца,
  • Печ ЗВЧ,
  • Грашовая скрыня,
  • Кавамашына — павінна рабіць не менш за 80 кубкаў капучына у гадзіну,
  • Шалі гандлёвыя,
  • Халадзільнік,
  • Маразільнік.
фудтрак белоруснефть
Так можа выглядаць фудтрак ад «Беларуснафты». Фота: icetrade.by

Тэхнічныя характарыстыкі падрабязна распісаны ў дадатку да дзяржзакупкі. Даведацца, дзе размесціцца фудтрак, Hrodna.life пакуль не ўдалося. У прэс-службе паведамілі, што пракаментуюць дзяржзакупку пасля яе завяршэння.

Кошт закупкі - 83 000 рублёў. Іх возьмуць са сродкаў кампаніі. Заяўкі разглядаюць да 18 лістапада. Тэрмін пастаўкі - да 31 снежня.

«Беларуснафта» не ўпершыню прадастаўляе «няпрофільныя» паслугі. У верасні ў раёне вуліцы Дамброўскага адкрылася эксперыментальная крама пад брэндам «Цікаvы». У жніўні пасля рэканструкцыі адкрылі АЗС на вуліцы Мясніцкой. Там упершыню ў Беларусі пачалі аказваць паслугу запраўкі бытавых газавых балонаў.

фудтрак белоруснефть
Такім фудтрак ад «Беларуснафты» будзе ўнутры. Фота: icetrade.by