Ноччу 13 лістапада ў раёне мястэчка Чарэмха (раён Белавежскай пушчы, мяжуе з Брэсцкай вобласцю Беларусі) беларускія вайскоўцы нібыта разбуралі часовую памежную агароджу. Яны таксама сляпілі польскіх памежнікаў ліхтарамі і лазэрамі. Пра гэта паведаміла Польская памежная служба ў сваім Twitter.

Побач з беларускімі вайскоўцамі польскія памежнікі заўважылі групу каля 100 мігрантаў. Яны чакалі магчымасці перасекчы мяжу. Па версіі Польскай памежнай службы, беларускія вайскоўцы далі мігрантам слезацечны газ для выкарыстання супраць палякаў. Спробы перасекчы мяжу ў гэтым месцы былі перадухіленыя.

На момант публікацыі Памежны камітэт Беларусі не рабіў ніякіх афіцыйных заяваў з абвяржэннем інфармацыі Польскай памежнай службы.

Агулам за суткі 12 лістапада польскія памежнікі прадухілілі 219 спробаў перайсці мяжу ў недазволных месцах. Затрыманыя тры грамадзяніна Іраку, 78 чалавек былі выціснутыя назад у Беларусь, астатнія не змаглі патрапіць на тэрыторыю Польшчы. Аднаго грамадзяніна Польшчы затрымалі за дапамогу мігрантам.