Інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Гродзенскай вобласці запытвае копіі даведак аб даходах, прадастаўленых фізічнымі асобамі ў банкі і гандлёвыя арганізацыі для атрымання растэрміноўкі.

Параўноўваючы атрыманыя звесткі са сваёй інфармацыяй, інспекцыя знайшла разыходжанні. Яны сведчылі пра няпоўную выплату падаходнага падатку і выплаты заробкаў «у канвертах». Адна з арганізацый пасля параўнання такіх даведак і ведамасцяў налічэння заработнай платы атрымала апавяшчэнне і пералічыла ў бюджэт падаходны падатак у памеры 1,1 тысячы рублёў, прыводзіць прыклад падатковая.

Такім чынам за студзень-верасень 2021 года было дадаткова прад’яўлена да выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб 23 тысячы рублёў. Таксама інфармацыю пра прадпрымальнікаў, якія прадставілі ў банкі недакладныя звесткі аб даходах фізічных асобаў, накіравалі ў праваахоўныя органы.

Для выяўлення «шэрых» заробкаў за 9 месяцаў 2021 падатковыя інспектары вобласці адправілі розным арганізацыям 5052 паведамленняў і апавяшчэнняў. У іх адзначалася неабходнасць прадаставіць дадатковыя дакументы, інфармацыю альбо выправіць падатковую дэкларацыю. Таксама падатковая правяла 50 маніторынгаў. У выніку арганізацыі і фірмы даплацілі ў бюджэт больш за 1,5 мільёна рублёў падаходнага падатку.

За гэты ж час у Гродзенскай вобласці правялі 91 праверку, пасля якіх вызначылі факты парушэнняў выплаты падаходнага падатку. Пасля праверак у бюджэт дадалося яшчэ 0,2 мільёна рублёў.

Чытайце таксама: