62 двухпавярховых жылых дома з’явіцца ў мікрараёне сядзібнай забудовы «Зарыца-1». Гэта будзе група таўнхаусаў - аднакватэрных блакіраваных жылых дамоў для будаўніцтва індустрыяльным спосабам. Там змогуць жыць 700 чалавек. У планах уладаў пачаць будаўніцтва ў 2022 годзе і скончыць у 2025-м.

Таўнхаусы — гэта двух-трохпавярховыя дамы, у якіх ёсць адна агульная сцяна. У кожнай кватэры — асобны ўваход. Часцей за ўсё ў кожнага ёсць ёсць свой задні дворык. У Гродне таўнхаусы пабудуюць, акрамя Зарыцы, у Баранавічах і на Дзевятоўцы.

На ўчастках узвядуць 62 двухпавярховыя жылыя дамы свабоднай планіроўкі агульнай плошчай да 22 000 кв. м. Сярод іх будзе 16 пяцікватэрных жылых дамоў, пяць індывідуальных жылых дамоў і 41 двухкватэрны блакаваны дом.

Раён таўнхаусаў з'явіцца ў Зарыцы. Яго пачнуць будаваць ужо ў наступным годзе
Месца размяшчэння ўчастка забудовы. Фота: grodno.gov.by

Пляцоўкі для адпачынку і архітэктурная выразнасць

Запраектавана пракладка неабходных інжынерных сетак і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. У гарвыканкаме абяцаюць падумаць аб архітэктурнай выразнасці і каляровым рашэнні фасадаў. Тэрыторыю добраўпарадкуюць і абсталююць гаспадарчыя пляцоўкі і пляцоўкі для адпачынку.

Уздоўж праездаў і вуліц прадугледжаны тратуары. Пакрыццё праездаў і пад’ездаў да жылых дамоў, пешаходных дарожак выконваюць з бетоннай пліткі.

Безбар’ернае асяроддзе

Для фізічна аслабленых асоб створаць безбар’ернае асяроддзе. Для азелянення тэрыторыі высадзяць саджанцы кустоў і дрэў. Таксама засеюць газоны.

Агульная плошча аб’екта будаўніцтва — да 10 га, плошча забудаванай часткі зямельнага ўчастка — 13 550 кв. м. З поўначы і ўсходу ўчастак абмяжоўвае сядзібная забудова, з поўдня — вадаём і меліярацыйны канал. З боку захаду плануюць пабудаваць аб’ект грамадскага прызначэння.

Раён таўнхаусаў з'явіцца ў Зарыцы. Яго пачнуць будаваць ужо ў наступным годзе
Район таунхаусов появится в Зарице. Фото: grodno.gov.by
Раён таўнхаусаў з'явіцца ў Зарыцы. Яго пачнуць будаваць ужо ў наступным годзе
Район таунхаусов появится в Зарице. Фото: grodno.gov.by
Раён таўнхаусаў з'явіцца ў Зарыцы. Яго пачнуць будаваць ужо ў наступным годзе
Район таунхаусов появится в Зарице. Фото: grodno.gov.by

Хто будуе дамы?

Будаўніцтва таўнхаўсаў у Гродне займаецца прыватная фірма HELIOS GROUP. Фірма выкупіла гэтую зямлю за 991 тысячу рублёў (хоць пачатковы кошт складаў 122 тысячы рублёў) на адкрытых таргах у жніўні мінулага года. У лютым мінулага года таксама амаль за 1 млн рублёў кампанія выкупіла крыху больш за 3 гектараў зямлі на вуліцы Садакова ў Паўднёвым, каб і там узвесці комплекс таўнхаусаў, паведамляе «Вечерний Гродно». Таксама фірма будуе офісны цэнтр на вул. Замкавай у Гродне.

«Студыя HELIOS ARCHITECTS накіравана на стылістыку мінімалізму і функцыяналізм архітэктурнай асяроддзя. Мы імкнемся да эстэтыкі сусветных трэндаў у нашых будынках і гарадскіх прасторах, ужываючы энергаэфектыўныя і прыродныя матэрыялы», — кажуць пра сябе ў фірме.

Грамадскія слуханні

З 16 лістапада па 11 снежня 2021 года пройдуць грамадскія слуханні. Азнаёміцца з праектам можна ў вестыбюлі будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па адрасе: пл. Анатоля Тызенгаўза, 3, г. Гродна. Працуе экспазіцыя з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 у працоўныя дні да 2 снежня. Падвядзенне вынікаў грамадскага абмеркавання пройдзе на архітэктурна-горадабудаўнічым савеце.

Раён таўнхаусаў з'явіцца ў Зарыцы. Яго пачнуць будаваць ужо ў наступным годзе
Раён таўнхаусаў з’явіцца ў Зарыцы. Фота: grodno.gov.by

Чытайце таксама: У Гродне хочуць адкрыць яшчэ адзін «Еўраопт». Але спачатку адбудуцца грамадскія абмеркаванні