Новага пракурора Гродзенскай вобласці прызначылі 3 лістапада. Ім стаў палкоўнік юстыцыі Аляксандр Жукаў. Раней ён займаў пасаду кіраўніка Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судровых экспертыз па Гродзенскай вобласці, паведаміла Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Неафіцыйная інфармацыя аб прызначэнні Аляксандра Жукава на пост пракурора Гродзенскай вобласці з’явілася 2 лістапада у набліжаным да сілавікоў Telegram-канале, за дзень да афіцыйнага прызначэння.

Мінулы пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Корзун сыйшоў у адстаўку 3 верасня 2021 года. Ён працаваў у пракуратуры з 1982 года.

Прызначаны новы пракурор Гродзенскай вобласці: раней ён кіраваў судовай экспертызай
Аляксандр Жукаў.

Што вядома пра новага пракурора па Гродзенскай вобласці

Аляксанд Жукаў нарадзіўся ў Краснадарскім краі. Пасля тэрміновай службы застаўся ў Гродне. З 1993 года працаваў кантралёрам ў гродзенскай турме.

У 2002 годзе перайшоў ва ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Гродзенскай вобласці. Праходзіў службу ў цэнтральным апараце Следчага камітэта.

Пазней займаў пасаду намесніка ўпраўлення прыватнай бяспекі цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. З 2017 года кіраваў упраўленнем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.