Сэрвіс YouTube заблакаваў афіцыйныя каналы некаторых беларускіх прадпрыемстваў і ўстаноў, якія трапілі пад санкцыі ЗША. Сярод іх аказаліся і каналы Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» і лідскай «Лакафарбы». Праўда, не ўсе: каналы падшэфных прадпрыемстваў даступныя.

Восем з 12 ролікаў раздзела «Відэагалерэя» на афіцыйным сайце Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» цяпер недаступныя да прагляду. Яны размяшчаліся на акаўнце фабрыкі на YouTube. А вось афіцыйныя каналы базы адпачынку «Привал» (500 падпісантаў) і аграэкатурыстычнага комплексу «Белы лось» і паляўнічай гаспадаркі «табачкі» адкрываюцца без праблем. Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» трапіла у санкцыйны спіс ЗША 9 жніўня 2021 года.

YouTube-канал гродзенскай "табачкі" недаступны, але засталіся іншыя. Як каналы прадпрыемстваў блакуюць праз санкцыі

Чытайце таксама: British American Tobacco прекратила сотрудничество с Гродненской табачной фабрикой. Это один из ее основных партнеров

У лідскага ААТ «Лакафарба», якое таксама знаходзіцца ў санкцыйным спісе, на афіцыйным сайце ёсць спасылкі на два акаўнты. Адзін з іх заблакаваны. Пры пераходзе на яго выскоквае заглушка «Дзейнасць гэтага ўліковага запісу была спыненая з-за парушэнні правілаў паводзін у супольнасці YouTube». Другі акаўнт — «Pro Ремонт. Лакокраска» — даступны. На ім 7,2 тыс. падпісантаў. Там прадпрыемства размяшчае агляды на эмалі і грунтоўкі, парады па выбары фарбы і іншых аздобных матэрыялаў.

З 3 чэрвеня 2021 ЗША аднавіла санкцыі і супраць «Гродна Азот «і яго філіяла завода"Хімвалакно». Тым не менш YouTube-канал афіцыйнага выдання «Гродна Азот» «Гродненский химик» даступны. У яго 770 падпісантаў.

СК і «Нафтан». Каго яшчэ заблакаваў YouTube

2 лістапада аб блакаванні афіцыйнага YouTube-канала і Google-акаунты паведаміў Следчы камітэт. «Акаўнт Google адключаны ў адпаведнасці з нашымі правіламі ў дачыненні да абмежавання экспарту і прымянення санкцый і не можа быць адноўлены», — цытуе «БелТА» атрыманае паведамленне. У канала было 23 тыс. падпісантаў, паведаміла афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.

Пад блакаванне трапілі YouTube-каналы і іншых «санкцыйных» кампаній і ўстаноў: завода «Нафтан», «Дана Холдынгс», «Белшыны», «Беларуськалія», «Брэміна Груп», ГУУС Мінгарвыканкама (але ў іх застаўся працоўным яшчэ адзін акаўнт), УУС выканкамаў Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Канал УУС Гродзенскай вобласці працягвае працаваць.

За што сэрвіс блакуе акаунты

У выпадку блакавання акаўнта карыстальніку можа быць забаронена ствараць новыя каналы, сказана на старонцы тэхпадтрымкі YouTube. Сэрвіс блакуе каналы і акаўнты праз парушэнні правілаў супольнасці (публікацыя відэа з абразамі, дыскрымінацыйнымі выказваннямі, спамам, парнаграфіяй) або аўтарскіх правоў.

У верасні 2021 года сервіс заблакаваў два нямецкія каналы рэсурсу Russia Today за распаўсюд ілжывай інфармацыі аб каранавірусе. У тым жа месяцы YouTube па патрабаванні Роскамнагляду заблакаваў для карыстальнікаў з Расіі відэа праекта «Разумнае галасаванне» каманды Аляксея Навальнага.