З 2 снежня з’явіцца авіярэйс «Гродна-Масква». Яго кошт — 98 рублёў - супастаўны з коштам плацкарта за 112 рублёў. Паездка на самалёце будзе ў 10 разоў хутчэй: 1 гадзіна 50 хвілін замест 15 гадзін на цягніку.

Квіток на самалёт каштуе ад 98 рублёў і можа павышацца ў залежнасці ад сайта для куплі квіткоў. Магчымыя тры тарыфу — «Лайт», «Оптымум» і «Прэміум». У кошт уключана толькі ручная паклажа. Ужо распісаны рэйсы на снежань. Яны будуць праходзіць у панядзелак, чацвер і суботу.

Рэйсы ажыццяўляе Nordwind Airlines — расійская авіякампанія, створаная ў 2008 годзе. Кампанія выконвае чартарныя пасажырскія рэйсы з Масквы і іншых гарадоў Расіі ў курортныя горада Афрыкі і Блізкага Усходу, Азіі, Еўропы, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі, рэгулярныя грузапасажырскія перавозкі і сублізінг сваіх паветраных судоў. Nordwind Airlines штогод уваходзіць у дзесятку найбуйнейшых авіякампаній краіны па колькасці перавезеных пасажыраў.

Пералёт пройдзе на Embraer E190. Ён можа перавезці да 106 чалавек.

Час падарожжа складзе 1 гадзіну 50 хвілін. Вылятае самалёт у 4.00, прыбыццё — у 5.50 ў Шарамеццева. Пры сабе трэба мець ПЦР-тэст, зроблены за 72 гадзіны да паездкі.

Купіць квіткі можна на сайце перавозчыка Nordwind ці aviasales.ru.

Чытайце таксама: Без Wi-Fi і з раскладнымі канапамі. Праехалі ў першым прычапным вагоне на Маскву