Капітальны рамонт пяці жылых дамоў павінен пачацца ў Гродне ў лістападзе 2021. Інфармацыю пра гэта размясцілі на сайце дзяржзакупак, дзе шукалі фірму для выканання будаўніча-мантажных работ. Раней мы ўжо пісалі аб капітальным рамонце іншых сямі дамоў у Гродна, запланаваным на 2021−2022 год.

Капітальны рамонт жылога дома пройдзе па адрасах:

  • вул. Урублеўскага, 56 (тэрмін пачатку работ — 15 лістапада, працягласць работ — 4,5 месяца),
  • пр-т Кляцкова, 60 (тэрмін пачатку работ — 2 лістапада, працягласць работ — 4,5 месяцы),
  • пр-т Кляцкова, 80 (тэрмін пачатку работ — 15 лістапада, працягласць работ — 2,5 месяца),
  • пр-т Кляцкова, 86 (тэрмін пачатку работ — 15 лістапада, працягласць работ — 3,5 месяцы),
  • вул. Рэйманта, 23 (тэрмін пачатку работ — 15 лістапада, працягласць работ — 2 месяцы).

Заказчык — Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. Агульны кошт рамонту ў пяці дамах складае 3 740 761 рубель. Самы дарагі - дом на Урублеўскага, 56. Работы на ім абыдуцца гарадскому ЖКГ у 1 202 387 рублёў. Да 2 лістапада заказчык збірае прапановы ад выканаўцаў.

Крыніца фінансавання — адлічэнні на капітальны рамонт ад жыхароў дамоў і арандатараў нежылых памяшканняў. Гарантыя складзе пяць гадоў.

Чытайце таксама: 10 дамоў адрамантуюць ў Гродне, з іх сем — капітальна. Дзе, якія дамы і калі?