ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама арганізуе ўзмоцненую праверку наяўнасці тэхагляду. Праверкі пройдуць з 1 па 10 лістапада ў розных гарадах Гродзенскай вобласці.

Пра акцыю паведамілі у прэс-службе абласнога ДАІ. За няпройдзены тэхагляд прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч. 5 арт. 18. 12 КаАП: пры першым парушэнні кіроўца атрымае папярэджанне або штраф ад 1 да 3 базавых велічынь (29−87 рублёў), пры паўторным парушэнні на працягу года — штраф ад 2 да 5 базавых велічынь (58−145 рублёў).

За 10 месяцаў 2021 года павялічылася колькасць аварый з удзелам няспраўных аўтамабіляў з 3 да 5, і з 2 да 3 загінулых у іх людзей і з 3 да 6 параненых, прыводзіць статыстыку прэс-служба.

Сярэдні кошт тэхагляду для легкавога аўто ў Гродне ў 2021 годзе — 33 рублі, дадаткова трэба аплаціць 8,7 рублі за налепку, піша «Финансы в Беларуси».

Праходжанне тэхагляду ад выплаты дзяржпошліны для беларусаў адвязалі з 1 студзеня 2021 года. Да гэтага беларусы тэхагляд часта ігнаравалі. Зараз замест дзяржпошліны ўвялі транспартны падатак. Гродзенцы ўжо атрымліваюць паведамленні пра неабходнасць яго аплаты. Сума залежыць ад вагі і фактычнага часу валодання машынай.

Чытайце таксама: Как теперь платить дорожный сбор и что будет за неуплату? Объясняем пошагово

У студзені 2021 года ў Беларусі пачаўся ажыятаж сярод ахвотных прайсці тэхагляд: за 10 дзён прырост зваротаў склаў 200% у параўнанні з мінулым годам. За першую дэкаду студзеня 2021 года «Белтэхагляд» выдаў 53 925 дазволаў на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. У арганізацыі нават баяліся, што на ўсіх не хопіць бланкаў. Чэргі не скончыліся і ў сакавіку. Тады разглядалі магчымасць прысылаць штрафы за няпройдзены тэхагляд, калі парушэнне зафіксуе аўтаматычная камера.