Па 250 рублёў атрымаюць супрацоўнікі «Гродна Азот», якія пройдуць вакцынацыю да 3 снежня — дня 58-годдзя прадпрыемства. Пра гэта на аператыўнай нарадзе распавёў намеснік генеральнага дырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай працы Рамуальд Барсук, піша карпаратыўнае выданне прадпрыемства «Гродзенскі хімік».

Таксама ў прышчэпачнай кампаніі звернуць увагу на актыўнасць кіраўнікоў падраздзяленняў. Прысутных хвалявала магчымасць правядзення вакцынацыі ў разгар пандэміі. Як патлумачыў галоўны лекар медыка-санітарнай часткі Віктар Жэгздрын, супрацьпаказанняў для гэтага з боку аховы здароўя няма.

На 26 кастрычніка на прадпрыемстве былі 154 супрацоўнікі з каранавірусам, два — з пнеўманіямі. Па апошніх дадзеных, першым кампанентам у вобласці вакцынавана 27,8% насельніцтва, другім — каля 20%.

Гэта не першы выпадак, калі адміністрацыя ўстаноў спрабуе «зматываваць» на прышчэпку. Каналы студэнтаў публікавалі інфармацыю пра тое, што ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце непрывітым студэнтам пагражаюць паставіць не вышэй за восем балаў за экзамен.

Матывуюць на вакцынацыю ў розных краінах па-рознаму: ад бясплатнай кавы да магчымасці выйграць аўтамабіль. Напрыклад, у Маскве можна атрымаць аўтамабіль, у Нью-Ёрку — бясплатны праязны, У Татарстане — зніжкі ў кафэ і крамы.

Чытайце таксама: