Па факце смерці палітвязня Вітольда Ашурка праводзяць дадатковую экспертызу. Качагара з Крэва звольнілі за яго грамадзянскую пазіцыю. Жыхарка Смаргоні накіравала скаргу ў ААН штраф за сцяжок з Пагоняй. Hrodna.life вывучыў, што адбылося ў Гродне і вобласці з 18 па 24 кастрычніка.

Яшчэ адзін экстрэмісцкі Telegram-канал

Па заяве пракуратуры Навагрудскага раёна інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала «Новогрудок для жизни» прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Асудзілі палітвязня

Скарга ў ААН, звальненне за пазіцыю, прысуды палітвязням. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Алег Хічоў. Фота: h***dniaspring.org

Палітвязня Алега Хічова асудзілі на год і два месяцы калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынеслі 18 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Яго судзілі паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за падзеі 10 жніўня 2020 года. Паводле версіі следства, Алег выходзіў на праезную частку і перашкаджаў руху грамадскага транспарту.

Працэс вёў суддзя Уладзімір Пазняк, дзяржабвінаваўца — пракурор Цімафіевіч.

Алега затрымалі 31 траўня. Час да суду ён правёў у ізалятары.

Суд за абразу прадстаўніка ўлады

Паводле версіі абвінавачвання, 37-гадовы гродзенец у жніўні і лістападзе 2020 года ў публічных Telegram-каналах і Telegram-чатах размясціў абразлівыя каментары на адрас прэзідэнта. Таксама мужчына пакідаў абразы прадстаўнікоў улады, праваахоўных органаў, судовай сістэмы, іншых сфер з розных рэгіёнаў краіны, паведамляе БЕЛТА.

Таксама ён нібыта «незаконна вырабіў, захоўваў і перавозіў прадмет, дзеянне якога заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў». Мужчына знаходзіцца пад вартай.

Дадатковая экспертыза па смерці Вітольда Ашурка

У Следчым камітэце патлумачылі адсутнасць інфармацыі аб прычынах смерці палітвязня Вітольда Ашурка, які памёр у траўні 2021 года ў шклоўскай калоніі. Паводле інфармацыі СК, праводзіцца дадатковая судмедэкспертыза. Такі адказ на патрабаванне аб прадастаўленні інфармацыі атрымаў з ведамства брат памерлага Андрэй Ашурак, паведамляе Б***ПАН.

Скарга ў ААН, звальненне за пазіцыю, прысуды палітвязням. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Вітольд Ашурfк. Фота: профіль Вітольда ў Facebook

У СК паведамілі, што пасля завяршэння экспертызы сваякам аб гэтым паведамяць. На дадзеным этапе інфармацыя прадастаўляцца не будзе.

Звальненне за пазіцыю

Краязнаўца Аляксандра Камінскага з Крэва звольнілі з працы качагарам. Пра гэта паведаміў сам Камінскі ў Facebook, піша «Г***дзенская вясна».

Скарга ў ААН, звальненне за пазіцыю, прысуды палітвязням. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Аляксандр Камінскі. Фота: «Г***дзенская вясна»

«Чыноўніку прыйшліся недаспадобы некаторыя мае выказванні і ўчынкі, з прафесіяй качагара аніяк не звязаныя. А ў іх там, відаць, план па выяўленні „неблаганадзейных“ і іх „прэсаванню“. Не сказаць, каб было вельмі шкада той грашовай „мінімалкі“, якой я пазбавіўся. Больш перажываю за колішнюю непасрэдную начальніцу, якой цяпер будзе праблематычна знайсці надзейную замену».

Раней Аляксандр Камінскі працаваў настаўнікам французскай мовы ў Крэўскай школе.

Спроба абскардзіць рашэнне суда ў ААН

Катажына Прыймак са Смаргоні накіравала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. У красавіку 2021 года ў судзе Смаргонскага раёна яе асудзілі на штраф у 870 рублёў паводле арт. 24. 23 КаАП за сцяжок з выявай герба «Пагоня» на акне яе дома. Суддзя Гродзенскага абласнога суда Анатоль Заяц апеляцыйную скаргу на рашэнне суда не задаволіў.

Скарга ў ААН, звальненне за пазіцыю, прысуды палітвязням. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Катажына Прыймак. Фота: Г***дзенская вясна

У скарзе ААН Катажына адзначыла, што размяшчэнне сцяга на акне яна лічыць не масавым мерапрыемствам, а выразам павагі да гістарычнай сімволікі. Таму лічыць, што пакаранне за гэта судом з’яўляецца парушэннем Рэспублікай Беларусь артыкула 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Ён гарантуе кожнаму права бесперашкодна прытрымлівацца сваіх меркаванняў і свабодна іх выказваць. Катажына Прыймак просіць Камітэт канстатаваць факт парушэння Беларуссю дадзенага артыкула і рэкамендаваць Беларусі кампенсаваць маральны і матэрыяльны ўрон.

Палітвязень з Ліды

Яшчэ 30 верасня супрацоўнікі КДБ затрымалі настаўніцу Лідскай музычнай школы Аксану Каспяровіч проста на працоўным месцы. Канал «Суды, задержания в Лиде» паведаміў пра гэта 20 кастрычніка. Аксана пакінула каментар аб гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і айцішніка Андрэя Зэльцэра. Напярэдадні затрымання да яе прыходзілі супрацоўнікі Следчага камітэта і правялі гутарку з нагоды гэтага каментара. Пазней яе арыштавалі.

У Аксаны трое дзяцей. Паводле інфармацыі канала, на дадзены момант яна знаходзіцца ў Гродне, яе плануюць этапаваць у Жодзіна. Ёй выставілі абвінавачванне паводле арт. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» і арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады». Аксана Каспяровіч прызнана палітзняволенай.

Штрафы за смецце

Ахова прыроды пачала праводзіць рэйды па сметніцах і выяўляць тых, хто не сартуе смецце. Першы рэйд прайшоў 21 кастрычніка. За некалькі гадзін намеснік кіраўніка гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Пісанко склаў шесць пратаколаў і вынес пяць папярэджанняў за несаратаванае смецце

Дзмітрый Фурманаў на волі

Палітвязень з Гродна Дзмітрый Фурманаў 21 кастрычніка выйшаў на волю з ПК-3 у гарадскім пасёлку «Віцьба». Амаль увесь час у калоніі пасля пераводу з СІЗА № 1 Гродна ён правёў у карцары.

Скарга ў ААН, звальненне за пазіцыю, прысуды палітвязням. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Дзмітрый Фурманаў. Фота: «Вясна»

«Кароль мемаў» Яўген Дудко сышоў з прэс-службы гродзенскай міліцыі

Яўгена Дудко перавялі з пасады начальніка прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама на пасаду намесніка старшыні савета Гродзенскай абласной структуры Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства (БФСТ) «Дынама». Рашэнне замацавана загадам МУС Беларусі № 378 л / с ад 15.10.21, паведаміла прэс-служба УУС 19 кастрычніка. Хто стане новым начальнікам прэс-службы гродзенскай міліцыі, пакуль невядома. Мы сабралі факты, якімі ён запомніўся.

Гродзенец Андрэй Баранаў - у СІЗА

Палітвязня гродзенца Андрэя Баранава затрымалі месяц таму ў рамках справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Раней Андрэй працаваў на прадпрыемстве «Гродна Азот», ён любіць гістарычную літаратуру, спорт і падарожжы. Дома Андрэя чакае сям’я: праз два тыдні пасля затрымання ў палітвязня нарадзілася дачка Маша. Тата дагэтуль бачыў яе толькі на фотаздымках. Пра мужа жонка Таццяна расказала «Вясне».

Коратка:

  • Жыхару Іўя Пятру Будзько працягнулі арышт яшчэ на месяц.
  • У Гродне судзяць Марыну Сяліцкую. Яе абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і арт. 364 КК «Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Суддзя — Віталь Лабоцкі.
  • У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам.
  • Паліцыя польскага горада Грудзендза затрымала пецярых нелегальных імігрантаў з Ірака і 32-гадовага беларуса, які перавозіў іх у аўтамабілі.
  • Польскі гуманітарны канвой для мігрантаў чакае дазволу на ўезд у Беларусь.
  • Новы штам каранавіруса зарэгістраваны ў Беларусі - «дэльта-лайт».
  • Палітвязень і журналіст Дзяніс Івашын адбыў чарговыя шэсць сутак у карцэры. Ці выйшаў ён адтуль, пакуль невядома.
  • Спрэчны гмах ля «Фіялкі» пабудуюць у іншым месцы. Спрацаваў «фактар Караніка»?
  • Каранік: у вобласці сітуацыя з каранавірусам лепшая, чым год таму. Мінздароўя: у Беларусі рэкордны прырост захварэлых.
  • «Гродна Азот» забяспечыць медыцынскім кіслародам усю вобласць.
  • У Гродне пакараюць заўзятараў, якія не ўсталі пад дзяржаўны гімн. Падрабязнасці затрымання.