Двух гродзенцаў затрымалі на левым беразе Нёмана ў лесапарку Ласосна. Бацька з сынам палявалі на качак з дапамогай вуды. Яны насаджвалі хлебны мякіш на кручок, а калі птушка хапала хлеб — выцягвалі яе на бераг і душылі. Забітых птушак складалі ў зарасніку, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4. Гродно».

Браканьераў затрымалі пасля званка на гарачую лінію Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. У той дзень яны паспелі злавіць двух качак.

Супраць мужчын распачалі крымінальную справу па ч.2 арт.282 КК (Незаконнае паляванне). Супрацоўнікі інспекцыі ацанілі шкоду ў 5220 рублёў. Браканьерам пагражае штраф альбо пазбаўлення волі да 3 гадоў.