Платная паркоўка на вуліцы Віленскай стала бясплатнай. Шлагбаўмы паднялі, табло выключылі, а заехаць і выехаць можна свабодна, паведаміў «АвтоГродно». У тэхпадрымцы сказалі, што на пляцоўцы плануецца рамонт.

Ужо тыдзень кіроўцы карыстаюцца стаянкай без аплаты. Аператар службы падтрымкі, з якім карэспандэнт «АвтоГродно» звязаўся па тэлефоне, не ведае, з чым звязаны тэхнічныя працы. Як доўга паркоўка яшчэ будзе бясплатнай таксама невядома.

Платная паркоўка ў цэнтры Гродна часова стала дармовай. Ці надоўга - невядома
Платная паркоўка на вуліцы Віленская. Фота: Твой Стыль.

Раней паркоўка ўжо была бясплатнай

Паркоўка на вуліцы Віленскай стала платнай у красавіку 2016 года. Гэта першая паркоўка такога тыпу ў Гродне. Яе з’яўленне абурыла некаторых гродзенцаў, многія скардзіліся на нязручнасць. У снежні 2017-га паркоўку часова зрабілі бясплатнай з нагоды навагодніх святаў. Зімой 2018 года з-за тэхнічных прычынаў паркоўка таксама часова не працавала.