Ахова прыроды пачала праводзіць рэйды па сметніцах і выяўляць тых, хто не сартуе смецце. Першы рэйд прайшоў 21 кастрычніка. За некалькі гадзін намеснік кіраўніка гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Пісанко склаў шесць пратаколаў і вынес пяць папярэджанняў за несаратаванае смецце, паведаміў «Гродна Плюс».

«Як правіла, нашыя грамадзяне свядомыя, яны сартуюць. Але сярод іх трапляюцца людзі якія проста прынцыпова не сартуюць адкіды», — распавёў тэлеканалу Андрэй Пісанко. За апошнія два месяцы зафіксавана некалькі дзясяткаў выпадкаў, калі гродзенцы выкідалі другасныя рэсурсы ў кантэйнер для змяшанага смецця.

У будучыні праводзіць такія рэйды плануюць рэгулярна і па ўсім горадзе. Раней, у 2017 годзе на некаторых кантэйнерных пляцоўках у Гродне планавалі ўсталяваць і відэакамеры. Аднак тады іх ставіла не каб пакараць кагосці, а для паляпшэння працы ЖКГ.

У Гродне пачалі лавіць тых, хто не сартуе смецце. У будучыні іх будуць штрафаваць
Кантэнейры для паасобнага збора смецця.

Чым рэгулююецца паасобны збор смецця

Паасобны збор смецця рэгулююецца Законам «Аб абыходжанні з адкідамі». Дадаткова з 1 верасня 2020 года набыў моц тэхнічны кодэкс «Правілы абыходжання з камунальнымі адкідамі». Ён распаўсюджваецца не толькі на жыхароў шматпавярховікаў і прыватных дамоў, але і на абслугоўваючыя кампаніі, якія вывозяць смецце. Яны абавязаны вывозіць розныя віды смецця асобна.

Штраф за непасартаване смецце прадугледжваецца ч. 3 арт. 16.44 КаАП (Парушэнне іншых патрабаванняў аб абароце з адкідамі). Парушальнік можа заплаціць за гэта да 30 базавых велічынь (870 рублёў). Індывідуальны прадпрымальнік ці юрыдычная асоба заплацяць больш: да 100 і да 1000 базавых велічынь адпаведна.

Як навучыцца правільна сартаваць смецце

Самы просты і прыемны спосаб навучыцца сартаваць смецце — пагуляць у анлайн-гульню ад Hrodna.life. Так вы хутка даведаецеся, якія адкіды трэба выкідаць у якія кантэйнеры.

Якія яшчэ ёсць «смеццевыя» праблемы

Сярод актуальных праблемаў, якія называе інспекцыя аховы прыроды, — не закрытыя кантэйнеры. У пошуках ежы птушкі разрываюць пакеты і расцягваюць смецце па акрузе.

Пры забудове новых раёнаў у Гродне ў праект будаўніцтва закладаюць спецыалізаваныя дамкі для смеццевых кантэйнераў. Яны замыкаюцца на ключ, што перашкаджае жывёлам не расцягваць смецце па двары.

Ці штрафуюць у іншых краінах

З 2015 года ў Германіі жыхары краіны абавязаны сартаваць смецце. Для гэтага ў дварах усталявалі спецыяльныя рознакаляровыя кантэйнеры. Калі хтосці з жыхароў кепска сартуе адкіды, то кампанія якая абслугоўвае двор, можа падняць аплату за дадатковыя выдаткі.

Падобнай практыкай карыстаюцца і ў Польшчы з 2020 года. Калі фірма, якая вывозіць смецце, заўважыць, што смецце адсартавана кепска, то можа павялічыць аплату паслуг кааператыву альбо ўласніку дома ў 2−4 разы. Акрамя гэтага, гарадская стража мае права аштрафаваць на 500 злотых дом, якому належаць смеццевыя кантэйнеры.

Чытайце таксама:

Пакуль дома — сартуй смецце. Як гэта рабіць?

Сартуй смецце гуляючы і атрымай падарункі. Выйшла камп’ютарная гульня, якая навучыць сартаваць смецце