Грамадская дабрачынная арганізацыя «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» з 20 жніўня знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Рашэнне тады прыняў Гродзенскі абласны суд. Інфармацыю пра гэта Hrodna.life знайшоў на сайце Адзінага дзяржаўнага рэгістра.

UPD 15.05. Дырэктар хоспіса Вольга Вялічка сама толькі нядаўна даведалася пра тое, што арганізацыя знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі, распавяла яна Hrodna.life. Па словах Вольгі, у суд у жніўні позвай выклікалі толькі псіхолага Марыю Бразінскую. Нікога з кіраўніцтва не запрасілі. Праз два месяцы ў кіраўнікоў няма дакументаў аб рашэнні суда і невядома, хто прызначаны адказным за ліквідацыю. На пытанне аб далейшай працы і працаўладкаванні супрацоўнікаў Вольга адказала, што ў іх ёсць «План Б». Супрацоўнікі збіраюцца працягваць працу.

Супрацоўнікі хоспіса не хадзілі на судовыя паседжанні і не адсочвалі рашэнне суда. Аператыўна звязацца з дырэктарам хоспіса Вольгай Вялічка Hrodna.life пакуль не ўдалося. У калектыве знойдуць спосаб працаваць легальна, захаваць супрацоўнікаў і ўсё гэтак жа дапамагаць дзецям, раней казала яна Hrodna.life.

Гродзенскі дзіцячы хоспіс знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі
Гродзенскі дзіцячы хоспіс знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Скрыншот Hrodna.life

 — План у нас просты — і далей працаваць для аказання дапамогі цяжкахворым дзецям і іх бліжэйшаму асяроддзю. Гэта раз. Другое: будзем удасканальваць свае навыкі ва ўмовах сацыяльна-палітычнага крызісу. І тры: будзем дзяўбці-дзяўбці-дзяўбці гэтую ўладу, якая забылася пра беларуса і яго патрэбы, — сказала Вольга Вялічка.

Хоспіс працуе ў Гродне з 2008 года. Там дапамагаюць цяжка хворым дзецям: аказваюць медыка-сацыяльную, псіхалагічную і духоўную дапамогу. Падапечным хоспіса ад 0 да 24 гадоў. Гэта людзі з анкалагічнымі і генетычнымі захворваннямі, з паталогіямі нервовай сістэмы. У хоспісе дапамагаюць ім і іх бацькам.

Па рашэнні суда хоспіс пазбавіўся памяшканняў на вул. Гагарына і ў Пышках. З падатковай інспекцыі прыйшло рашэнне: хоспіс павінен заплаціць падаткі з бязвыплатнай спонсарскай дапамогі, якую ім аказалі. У дачыненні да арганізацыі распачалі крымінальную справу за «крадзеж». Хоспіс наведалі з праверкамі санстанцыі і пажарныя. Дырэктарка Вольга Вялічка з’ехала за мяжу пасля пераследу.

Чытайце таксама: