На вуліцы Карла Маркса, у самым цэнтры, асобнымі лотамі прадаюць тры ізаляваныя памяшканні ў дамах № 7 і № 9. Дамы — 1902 і 1904 гадоў пабудовы, ахоўваюцца як гісторыка-культурныя каштоўнасці. У мінулы раз іх спрабавалі прадаць у чэрвені, але пакупнікоў не знайшлося. Зараз цану на ўсе знізілі на 30%.

На продаж выставілі нежылыя памяшканні на другім і мансардным паверхах двухпавярховых жылых дамоў.

Два паверхі на Маркса, 7

Першае памяшканне размешчана на другім паверсе цаглянага дома з мансардай і падвалам 1902 года пабудовы. Яго плошча 37,2 кв. м, пачатковы кошт — 46 830 рублёў (задатак — 5000). Падлога пакрыта дошкамі, памяшканне звонку абтынкаванае, пафарбаванае.

За тры памяшканні агульнай плошчай 118,5 кв. м хочуць для пачатку 103 600 рублёў, з іх задатку — 12 000 рублёў. Яны месцяцца на мансардным паверсе таго ж будынка. Дах над ім пакрыты азбестацэментавым лістом, падлогі аздобленыя дошкамі і лінолеумам. У мінулы раз, 28 чэрвеня, за памяшканні хацелі 148 тыс. рублей.

У Гродне прадаюць памяшканні ў гістарычным цэнтры. Цану знізілі на 30% праз адсутнасць попыту
Карла Маркса, 7. Фота: yandex.ru

90 квадратаў у доме № 9

Тры памяшканні на другім паверсе дома № 9 ацанілі ў 102 340 рублёў, задатак — 12 000 рублёў. Іх сумарная плошча — 89, 5 кв. м, дах над імі з азбестацементавага хвалістага ліста, падлогі з дошак, звонку — тынкоўка і афарбоўка. Памяшканні знаходзяцца над ювелірным крамай «Ziko». Сам будынак 1904 года пабудовы.

Усе аб’екты належаць гораду. Пакупніку абяцаюць даць растэрміноўку выплаты. Пры гэтым на працягу года з дня заключэння дамовы куплі-продажу пакупнік павінен распрацаваць і зацвердзіць праект на правядзенне рэканструкцыі або капітальнага рамонту. Рэканструяваць (адрамантаваць) памяшканні і ўвесці іх у эксплуатацыю трэба не пазней, чым праз тры гады з дня заключэння дамовы.

Аўкцыён пройдзе 18 лістапада ў 15.00 па адрасе вул. 17 верасня, 39. Арганізатар — Дзяржкаммаёмасць Гродзенскага аблвыканкама. Апошні дзень падачы заявак на ўдзел у аўкцыёне — 12 лістапада, да 16.00.

Чытайце таксама: