Капітальны рамонт сямі жылых дамоў правядуць у Гродне. Таксама ў горадзе правядуць бягучы рамонт аднаго з інтэрнатаў і ліквідуюць аварыйны стан жылога дома. Інфармацыю пра гэта размясцілі на сайце дзяржзакупак. Ці ёсць у гэтым спісе ваш дом, глядзіце ніжэй.

Капітальны рамонт жылых дамоў пройдзе:

— па вул. 11 ліпеня, 18,

 — па вул. Студэнцкай, 9,

 — па вул. Студэнцкай, 9а,

— па вул. Карбышава, 19,

— па вул. Бялінскага, 12,

Таксама правядуць капітальны рамонт уваходнай групы жылога дома па вул. Пралетарская, 57. Па вул. Карла Маркса, 30 ліквідуюць аварыйны стан канструктыўных элементаў і інжынерных сістэм.

Заказчык — Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. Прапановы на правядзенне праектных работ прымаюць да 1 лістапада. Агульная сума дзяржзакупкі - 4 179 939 рублёў. Сам рамонт паступова правядуць з сакавіка да жніўня 2022 года.

Да 20 кастрычніка выберуць фірму для рамонту інтэрната Гродзенскага мясакамбіната па вул. Мясніцкая, 25. Рамонт завершаць да 15 лістапада. Кошт — 8 990 рублёў. Іх возьмуць з уласных сродкаў.

Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй фасадаў жылога дома правядуць на плошчы Дзекабрыстаў, 1а. Рамонт скончаць да 22 лістапада. З бюджэтных сродкаў для гэтага возьмуць 94 218 рублёў.

Жылы дом па вул. Церашковай, 13 таксама капітальна адрамантуюць. Рамонт правядуць да 31 снежня. Кошт — 382 205 з бюджэтных сродкаў.