«Гродна Азот» аператыўна разгарнула свае магутнасці для дапамогі асноўным вытворцам медыцынскага кіслароду. Прадпрыемства гатова цалкам закрыць патрэбы ўстаноў аховы здароўя Гродзенскай вобласці, заявіў намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Павел Балябін. Першыя партыі кіслароду адправіліся ў бальніцы ўжо 15 кастрычніка, піша карпаратыўнае выданне прадпрыемства «Гродзенскі хімік».

Як здабываюць кісларод?

Прадпрыемства вырабляе прадукцыю з паветра, падзяляючы яго на фракцыі. Задзейнічана ў гэтым працэсе новая паветрападзяляльная ўстаноўка Linde. З дапамогай яе атрымліваюцца кісларод, азот, аргон і іншыя прымешкі. З іх медыцынай запатрабаваны як вадкі, так газападобны кісларод. Менавіта апошнім «Гродна Азот» гатова цалкам закрыць патрэбнасці ўстаноў аховы здароўя вобласці.

Кантроль якасці

Кантроль над якасцю ідзе на ўсіх этапах вытворчасці. Яго характарыстыкі адпавядаюць дзяржаўным стандартам, што дазваляе выкарыстоўваць кісларод у ахове здароўя.

"Гродна Азот" забяспечыць медыцынскім кіслародам усю вобласць
Так здабываюць кісларод. Фота: адзін з Telegram-каналаў

Хто працуе над здабычай кіслароду?

«На ААТ „Гродна Азот“ тэрмінова арганізоўваюць пункт запраўкі балонаў кіслародам. <…> Людзей збіраюць з усіх цэхаў, хто раней працаваў на запраўцы, і па загадзе пераводзяць на працу ў новым заправачным пункце», — напісаў Telegram-канал завадчан.

Чытайце таксама: «Гродна Азот» будзе пастаўляць медыцынскі кісларод у бальніцы