Больш за 150 злачынстваў здзейснілі ў дачыненні да міліцыянтаў, амаль усе — у інтэрнэце. Амаль 60 падазраваных выявілі, многія з іх фігуруюць у адных і тых жа матэрыялах. Пра гэта начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Разянкоў распавёў ведамаснай газеце «На страже».

— Калі раней ставіліся да пратэстоўцаў, як да аблудных, заблытаных і падманутых людзей, то цяпер радыкальныя настроі будуць спыняцца. З імі маюць намер працаваць не кропкава, як раней, а ў комплексе з прадстаўнікамі іншых зацікаўленых органаў, — распавёў Дзмітрый Разянкоў пра змены ў працы пасля смерці супрацоўніка КДБ. Таму «пагрозы» і «заклікі супрацьстаяць вартавым парадку» не застануцца без увагі.

У ходзе мерапрыемства «Арсенал» у УУС яшчэ раз прааналізавалі спісы уладальнікаў агнястрэльнай зброі. Сталі больш уважліва правяраць жадаючых атрымаць дазвол на захоўванне і выкарыстання зброі, распавёў Дзмітрый Разянкоў.

Ён адзначыў, што пратэстная актыўнасць у Гродзенскай вобласці з-за «блізкасці да Захаду» была вышэйшай, чым, напрыклад, у Віцебскай. Але ў цэлым вобласці правапаслухмяныя праз іх «рэлігійнасць».

Чытайце таксама: